Skip to main content

Гранты на культурніцкія праекты ў праграме European Capital of Culture 2028

10 July 2026, 23:00 CEST
České Budějovice, Czech Republic
160 000 EUR

České Budějovice 2028 запрашае культурніцкія арганізацыі з усяго свету далучыцца да афіцыйнай праграмы European Capital of Culture 2028 з праектамі, заснаванымі на прынцыпах (perma)culture.

Прыярытэтныя напрамкі:

  • Сучаснае мастацтва і інсталяцыі
  • Фатаграфія
  • Аўдыёвізуальныя і digital-праекты (VR/AR, immersive)
  • Архітэктура, дызайн, мода
  • Музыка, саўнд-арт.

Для каго: культурніцкія арганізацыі (НДА, інстытуцыі, універсітэты і інш.) з Чэхіі, ЕС і іншых краін. Індывідуальна падавацца нельга (але можна ўдзельнічаць у камандзе).
Умовы:

  • Неабходны мінімум адзін міжнародны партнёр
  • Калі вы не з рэгіёна — патрэбен лакальны партнёр
  • Толькі 1 праект ад арганізацыі.

Прапануецца:

  • Фінансаванне праектаў:
  • малыя: да 1 500 000 CZK (≈ 60 000 EUR; да 70% бюджэту)
  • вялікія: да 4 000 000 CZK (≈ 160 000 EUR; да 50% бюджэту)
  • Падтрымка ў распрацоўцы і рэалізацыі праекта
  • Удзел у міжнароднай праграме European Capital of Culture.