Skip to main content

Hubert H. Humphrey Fellowship — гадавая праграма прафесійнага развіцця ў ЗША

9 August 2026
United States of America
Free

Hubert H. Humphrey Fellowship Program — гадавая праграма прафесійнага і акадэмічнага развіцця ў вядучым універсітэце ЗША.

Для каго: беларускія грамадзяне і грамадзянкі, незалежна ад актуальнага месца пражывання.

Праграма падыходзіць спецыялістам(-кам) сярэдняга этапу кар’еры, якія маюць досвед лідарства, грамадскай працы і хочуць развіваць прафесійныя веды ў ЗША.

Патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства;
  • Першая вышэйшая адукацыя;
  • Мінімум 5 гадоў поўнага прафесійнага досведу;
  • Пацверджаныя лідарскія якасці і досвед грамадскай працы;
  • Валоданне англійскай мовай;
  • Абмежаваны папярэдні досвед у ЗША;
  • 2 рэкамендацыі, адна з іх — ад цяперашняга(-й) кіраўніка(-цы).

Праграма не вядзе да атрымання магістарскай або іншай акадэмічнай ступені. Пасля завяршэння ўдзельнікі(-цы) атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША.

Праграма спалучае:

  • Курсы на ўзроўні магістратуры;
  • Незалежнае навучанне паводле прафесійных інтарэсаў;
  • Прафесійнае развіццё;
  • Абмен досведам з амерыканскімі калегамі і калежанкамі;
  • Пабудову доўгатэрміновых прафесійных сувязяў.

Напрамкі 2027–2028:

  • Камунікацыі і журналістыка;
  • Права і кіраванне;
  • Палітыка ў сферы прыродных рэсурсаў;
  • Публічная і эканамічная палітыка;
  • Палітыка і кіраванне ў сферы грамадскага здароўя;
  • Палітыка і кіраванне ў сферы тэхналогій.

Пакрываецца:

  • Міжнародны праезд;
  • Навучанне і ўніверсітэцкія зборы;
  • Медыцынскае страхаванне на выпадак хваробы або няшчаснага выпадку;
  • Штомесячная падтрымка на жыццёвыя выдаткі;
  • Сродкі на кнігі і прафесійныя актыўнасці;
  • Візавая падтрымка для членаў сям’і, якія суправаджаюць удзельніка(-цу).

Важна: праграма не пакрывае фінансавую падтрымку для членаў сям’і, якія едуць разам з удзельнікам(-цай).

Адбор:

Кандыдатаў(-ак) адбірае Public Diplomacy Section Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы American Councils for International Education. Кандыдатаў(-ак), якія пройдуць у кароткі спіс, запросяць на інтэрв’ю.

Арганізатары: Hubert H. Humphrey Fellowship Program, U.S. Government, American Councils Belarus.