Hunt Open Submission Exhibition 2026 — выстава ў Лімерыку
Hunt Open Submission Exhibition — другое выданне конкурснай выставы The Hunt Museum, якая ставіць мэтай дыялог паміж гістарычнай калекцыяй музея і сучаснымі маста(ч)камі Ірландыі і свету.
Для каго: візуальныя мастакі і мастачкі, якія працуюць у жывапісе, фатаграфіі, скульптуры, друкаванай графіцы, малюнку і змешаных медыя.
Умовы:
- Можна падаць да 3 прац;
- Кошт падачы — 15 EUR за першую працу і 15 EUR за кожную наступную (да 3 прац агулам);
- Прымаюцца толькі работы, створаныя за апошнія 5 гадоў; рэпрадукцыі існых твораў не дапускаюцца, і музей пакідае за сабой права адхіліць працу, якая, на яго думку, парушае аўтарскія правы;
- Адабраныя работы павінны быць даступныя для продажу, калі іншае не ўзгоднена загадзя; камісія музея з продажу — 25%.
Фармат: выстава пройдзе ва часовай выставачнай прасторы The Hunt Museum (Customs House, Rutland Street, Лімерык) з 5 снежня 2026 года па 21 лютага 2027 года; уваход бясплатны.
Таймлайн:
- Дэдлайн падачы — 7 верасня 2026 года, 12:00 па мясцовым часе;
- Разгляд і адбор — да 6 кастрычніка 2026 года;
- Апавяшчэнне вынікаў — 17 кастрычніка 2026 года;
- Прыём прац — 29–31 кастрычніка 2026 года, 11:00–15:00;
- Прыватны паказ — 5 снежня 2026 года; для публікі — з 6 снежня 2026 года па 21 лютага 2027 года;
- Вываз прац — 24–27 лютага 2027 года, 11:00–15:00.
Арганізатар: The Hunt Museum, Лімерык, Ірландыя.