In the meantime nothing happens — 6-тыднёвая рэзідэнцыя ў Каталоніі
In the meantime nothing happens — 6-тыднёвая міжнародная рэзідэнцыя ад Fundación Camila Cañeque у супрацы з BAR project. Назва ўзятая з працы Camila Cañeque і адсылае да Waiting for Godot Samuel Beckett. У межах рэзідэнцыі гэта не пра бяздзеянне, а пра паўзу як метад працы: час для ўвагі, мыслення, назірання і даследавання без абавязку ўсё завяршыць, вырабіць або давесці да фінальнага выніку.
Для каго: мастакі(-чкі), куратары(-кі), пісьменнікі(-цы), даследчыкі(-цы), рэдактары(-кі) і міждысцыплінарныя практыкі(-ні), якія працуюць у сферы сучаснага мастацтва і культуры.
Асабліва вітаюцца практыкі, заснаваныя на даследаванні, канцэптуальным мысленні, дыскурсіўнай працы і працэсе.
Падавацца могуць толькі індывідуальныя аўтары(-кі). Калектыўныя і дуэтныя заяўкі не разглядаюцца.
Прапануецца:
- Пражыванне ў Mas Verd з прасторай для жыцця і працы;
- Камунальныя паслугі і харчаванне падчас рэзідэнцыі;
- Мясцовы транспарт падчас рэзідэнцыі;
- Паездка туды і назад з месца пражывання ўдзельніка(-цы), эканом-клас;
- Страхоўка на час рэзідэнцыі;
- Куратарскае суправаджэнне і прафесійная падтрымка ад BAR project;
- Знаёмствы з рэлевантнымі практыкамі, праектамі і інстытуцыямі ў лакальным кантэксце, Барселоне і Каталоніі;
- Стыпендыя 2000 EUR брута.
Дадатковае фінансаванне на вытворчасць не прадугледжана.
Што чакаецца:
- Актыўная прысутнасць на працягу ўсёй рэзідэнцыі;
- Удзел у ўзгодненых сустрэчах і актыўнасцях праграмы;
- Беражлівае стаўленне да пражывання;
- Кароткая фінальная дакументацыя або рэфлексія напрыканцы рэзідэнцыі.
Для падачы патрэбны:
- CV — да 2 старонак;
- Кароткая біяграфія — да 150 слоў;
- Дадатковыя матэрыялы — да 5 старонак або да 5 спасылак;
- Кароткая даследчая прапанова — да 500 слоў.
У прапанове трэба апісаць:
- Лінію даследавання або фокус, з якім вы хочаце працаваць;
- Чаму гэтая рэзідэнцыя важная для вашай практыкі;
- Ці ёсць канкрэтныя інтарэсы, звязаныя з кантэкстам, даследаваннем або прафесійным абменам.
Заяўкі можна падаваць на англійскай або іспанскай мове.
Вынікі: 21 жніўня 2026 года.