International Biennale of Theatre Poster — конкурс тэатральнага плаката ў Польшчы
20th International Biennale of Theatre Poster — міжнародная біенале тэатральнага плаката, якую ладзіць Wanda Siemaszkowa Theatre in Rzeszów у межах 64th Rzeszów Theatre Meetings — 05th Festival of Masterpieces. Конкурс прысвечаны плакату як асобнай мастацкай форме і спосабу візуальнай камунікацыі ў тэатры.
Для каго: прафесійныя мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), студэнты(-кі), тэатры і іншыя мастацкія інстытуцыі з усяго свету.
Да ўдзелу прымаюцца плакаты, створаныя ў 2024–2026 гадах і звязаныя з тэатрам, операй, перформансам або тэатральнымі падзеямі.
Што можна падаваць:
- Індывідуальныя ўдзельнікі(-цы) могуць падаць да 5 плакатаў;
- Тэатры і іншыя мастацкія інстытуцыі могуць падаць да 10 плакатаў.
Працы павінны быць арыгінальнымі, не парушаць правы трэціх асобаў і не быць створанымі або дапрацаванымі з дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту.
На першым этапе плакаты падаюцца электронна. Фармат файла:
- JPEG;
- 300 DPI;
- RGB;
- Максімальны памер файла — 2 MB;
- Назва файла:
Surname_FirstName_Title.
Журы абярэ да 90 плакатаў, якія будуць паказаныя на выставе і апублікаваныя ў каталогу.
Спіс адабраных прац апублікуюць да 16 верасня 2026 года на сайце арганізатараў.
Аўтары(-кі) адабраных плакатаў павінны будуць даслаць надрукаваныя працы ў фармаце B1 да 9 кастрычніка 2026 года.
Выдаткі на адпраўку пакрывае ўдзельнік(-ца). Пасылку трэба пазначыць як “NON COMMERCIAL VALUE”.
Узнагароды:
- Міжнароднае журы прысудзіць узнагароды і адзнакі.
- Аўтары(-кі) адабраных прац і ўсе пераможцы(-цы) атрымаюць бясплатны асобнік каталога.
Важна: Арганізатары не вяртаюць дасланыя працы.
Таймлайн:
- Дэдлайн электроннай падачы — 8 верасня 2026 года;
- Публікацыя спісу плакатаў, адабраных на выставу — 16 верасня 2026 года;
- Дэдлайн адпраўкі надрукаваных плакатаў — 9 кастрычніка 2026 года;
- Адкрыццё выставы і абвяшчэнне вынікаў — 16 кастрычніка 2026 года.
Адрас для адпраўкі адабраных плакатаў:
Teatr Wandy Siemaszkowej
ul. Sokoła 7-9
35-010 Rzeszów
Poland
Арганізатар: Wanda Siemaszkowa Theatre in Rzeszów.