Каманда sekktor шукае відэографа/-ку або прадакшн-каманду для запісу анлайн-курса
Гэтым разам мы самі збіраем прапановы - на паслугі відэапрадакшна: здымка і мантаж васьмі відэалекцый для анлайн-курса плюс кароткія промаролікі для сацсетак.
Для каго: відэографы/-кі, мантажоры/-кі і невялікія прадакшн-студыі з досведам працы з адукацыйным або лекцыйным відэа.
Што трэба зрабіць:
- зняць 8 відэалекцый — з уласным абсталяваннем;
- зрабіць поўны мантаж кожнай лекцыі, каля 1 гадзіны хранаметражу пасля мантажу;
- дадаць простае графічнае афармленне: застаўка, перабіўкі паміж блокамі, анімаваныя тэкставыя ўстаўкі і акцэнты, інтэграцыя гатовых слайдаў;
- змантаваць 8 кароткіх вертыкальных відэа (Reels/Shorts) для Instagram — для анонсу і прасоўвання курса.
Таймлайн:
- здымкі ўсіх васьмі лекцый — 15 траўня – 15 чэрвеня 2026;
- перадача змантаваных матэрыялаў — да 31 ліпеня 2026, паступова, па гатоўнасці кожнай лекцыі.
Для падачы патрэбны:
- спасылкі на партфоліа або падобныя працы;
- кошт паслуг з разбіўкай па пазіцыях: здымка, мантаж, арэнда абсталявання;
- умовы аплаты.
На што будзем глядзець:
- кошт паслуг;
- досвед і якасць партфоліа;
- гатоўнасць працаваць па графіку заказчыка.
Кантракт з фондам Labdaros ir paramos fondas „Skraidantis universitetas".
Напішыце нам на sekktor.online@gmail.com — коратка пра сябе, партфоліа і разлік кошту.