Kometa Fellows — 10 000 еўра на журналісцкі, літаратурны або фатаграфічны праект
Kometa Fellows падтрымлівае амбітныя палявыя праекты ў сферы журналістыкі, дакументальнай фатаграфіі і літаратурнага нон-фікшну. У першым конкурсе 2026 года шукаюць праекты на тэмы дэзынфармацыі і войнаў наратываў, а таксама палітычных і сацыяльных зменаў у краінах Заліва.
Для каго: журналісты(-кі), пісьменнікі(-цы), дакументальныя фатографы(-кі) і фотажурналісты(-кі) — без абмежаванняў па грамадзянстве, месцы жыхарства або ўзросце.
Прэс-карта не патрабуецца.
Можна падавацца індывідуальна або ў пары. У выпадку сумеснай заяўкі абодва аўтары павінны адпавядаць крытэрыям праграмы.
Не могуць падавацца:
- Юрыдычныя асобы, агенцыі, прадакшн-кампаніі, асацыяцыі і калектывы;
- Пастаянныя супрацоўнікі(-цы) рэдакцый, калі праект робіцца ў межах іх асноўнай працы;
- Пераможцы папярэдняга цыклу Kometa Fellows;
- Праекты, якія ўжо завершаныя або амаль завершаныя;
- Праекты з ужо падпісаным выдавецкім або прадакшн-кантрактам;
- Праекты, вытворчыя выдаткі якіх ужо цалкам пакрытыя іншым фінансаваннем;
- Праекты, дзе асноўны тэкст або выявы створаныя ШІ.
Пра праграму
Kometa Fellows — праграма падтрымкі аўтараў(-ак), якія дакументуюць сучасную рэальнасць у кантэкстах вайны, цэнзуры або моцных палітычных і сацыяльных напружанняў.
Праграма фінансуе не гатовую працу, а палявы і вытворчы этап арыгінальнага журналісцкага, фатаграфічнага або літаратурнага праекта.
Тэмы першага конкурсу 2026 года:
- Дэзынфармацыя і войны наратываў;
- Палітычныя і сацыяльныя трансфармацыі ў краінах Заліва.
Фармат можа быць вольным: рэпартаж, расследаванне, фатаграфічны праект, карэспандэнцыя, наратыўнае эсэ, гібрыдны праект або іншая форма дакументальнага выказвання.
Праект павінен быць звязаны з сучаснымі падзеямі і працэсамі, а не з гістарычнымі падзеямі далёкага мінулага.
Прапануецца:
- Фінансаванне 10 000 еўра на праект;
- Гадавы тэрмін для рэалізацыі;
- Супраца з рэдакцыяй Kometa;
- Публікацыя праекта ў Kometa — цалкам або часткова.
Дапускаецца дапаможнае выкарыстанне ШІ — напрыклад, для перакладу, пошуку літаратуры, брэйнштормінгу, карэктуры або фарматавання падрыхтоўчых матэрыялаў. Гэта трэба пазначыць у заяўцы.
Забаронена выкарыстоўваць ШІ для стварэння фінальных тэкстаў або выяў, якія падаюцца як вынік праекта.