Skip to main content

Конкурс на ўдзел у групавой выставе Spanning Delta III у Берліне

30 July 2026
4 — 27 September 2026
Berlin, Germany
25 EUR

Spanning Delta III — трэцяе выданне штогадовай адкрытай выставы ад PAKD Gallery Berlin. Назва звяртаецца да дэльты ракі — месца, дзе плыні разыходзяцца і сустракаюцца, пераносячы сляды зменаў. У гэтым сэнсе выстава задумваецца як прастора розных перспектываў і галасоў, якія пераадольваюць дыстанцыі, межы і ствараюць новыя сувязі. У мінулых выданнях працы закраналі тэмы памяці, лічбавых светаў, адносін і сувязяў, міграцыі, цела, межаў, экалагічных працэсаў, здабычы рэсурсаў, тактыльнага досведу і апошніх момантаў жыцця.

Для каго: для мастакоў і мастачак з усяго свету, якія працуюць у любым медыуме.

Можна падаваць розныя тыпы работ: візуальнае мастацтва, лічбавыя працы, аб’екты, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы.

Важна: творцы па-за ЕС могуць падаваць толькі лічбавыя працы або павінны мець магчымасць прывезці фізічныя працы ў Берлін самастойна ў тыдзень перад выставай.

Адбор: PAKD выкарыстоўвае двухэтапны peer review-працэс.

Першы этап:

Заяўкі ананімна разглядаюцца праз платформу Anonymuze. Вынік прыходзіць аўтаматычным email з кароткім паведамленнем: Application Accepted! або Application Denied!

Другі этап:

Калі заяўка праходзіць далей, працы разглядае выпадкова адабраная частка журы.

Журы складаецца з мастакоў і мастачак з афіцыйнага спісу PAKD Gallery. Яны не абмяркоўваюць заяўкі паміж сабой, а толькі галасуюць за тое, што бачаць.

Для падачы патрэбны:
• Тры працы;
• Файлы любых тыпаў;
• Выявы прац — да 25 MB.

Выстава: 4–27 верасня 2026 года.