Праекты для выставачнай праграмы Forhallen 2027-2028
Forhallen — незалежная выставачная прастора, створаная маста(ч)камі Tou Atelierhus у Ставангеры, Нарвегія. Галерэйная прастора мае плошчу 88,7 м² і вышыню столі 5 м. Яна размешчаная ў комплексе Tou, дзе таксама працуюць мастацкія майстэрні, графічная майстэрня, рэпетыцыйныя прасторы, музычныя студыі і канцэртныя пляцоўкі.
Для мастакоў(-чак), якія працуюць індывідуальна або ў дуэтах і творчых камандах.
Выстава будзе доўжыцца адзін уік-энд і адкрыецца ў чацвер або пятніцу ўвечары. Удзельнікі(-цы) самастойна займаюцца мантажом і дэмантажом у супрацоўніцтве з куратар(к)амі і тэхнікам, калі гэта неабходна.
Прастора забяспечвае ахову і кейтэрынг падчас адкрыцця.
Прапануецца:
- Ганарар 20 000 NOK (≈ 1 785 EUR) за выставу. Кампенсацыя дарогі і транспарціроўкі работ у межах ганарару;
- Куратарская падтрымка;
- Тэхнічная падтрымка пры неабходнасці.