Lucie Scholarship Program — стыпендыя да 3000 USD для фатографаў і фатографак
Lucie Scholarship Program падтрымлівае аўтараў(-ак), якія развіваюць арыгінальныя і моцныя фотапраекты. Праграма адкрытая для розных кірункаў still photography: fine art, дакументальная фатаграфія, фотажурналістыка. Пераможцы возьмуць удзел у групавой выставе, якая потым будзе паказаная ў House of Lucie Galleries у розных гарада.
Для каго: прафесійныя фатографы(-кі) і фатографы(-кі) на раннім этапе кар’еры з усяго свету, якім ёсць 18 гадоў або больш.
- Прафесійнымі лічацца фатографы(-кі), якія атрымліваюць асноўную частку свайго даходу ад фатаграфіі.
- Да катэгорыі emerging належаць студэнты(-кі), фатографы(-кі) ў першыя 5 гадоў кар’еры або тыя, хто не атрымлівае асноўны даход ад фатаграфіі.
Катэгорыі і гранты:
- Fine Art — Professional: 3000 USD / ≈ 2595 EUR;
- Fine Art — Emerging: 1000 USD / ≈ 865 EUR;
- Photojournalism / Documentary — Professional: 3000 USD / ≈ 2595 EUR;
- Photojournalism / Documentary — Emerging: 1000 USD / ≈ 865 EUR + камера і аб’ектыў Sony.
Можна падаваць некалькі заявак. Адзін і той жа праект можна падаць у розныя катэгорыі, калі ён ім адпавядае.
Кошт падачы:
- Professional category — 25 USD / ≈ 22 EUR за заяўку;
- Emerging category — 15 USD / ≈ 13 EUR за заяўку.
Для падачы патрэбны:
- Праектная прапанова — да 1500 знакаў;
- Даты пачатку і завяршэння праекта;
- Апісанне праекта;
- План рэалізацыі і выкарыстання стыпендыі;
- 5 мэтаў, якіх вы хочаце дасягнуць падчас працы над праектам;
- Біяграфія і / або CV на 1 старонку;
- 20 лічбавых выяваў.
Калі праект яшчэ не пачаты, можна даслаць 20 выяваў з папярэдняй цэласнай серыі і патлумачыць гэта ў заяўцы.
Тэхнічныя патрабаванні:
- Толькі JPG;
- 72 DPI;
- Да 4 MB на файл;
- Друкаваныя матэрыялы, кнігі і CD не прымаюцца.