Майстар-клас «Прастора Маналогу» ў Варшаве
Творчая сустрэча з Андрэем Саўчанкам ад Тутэйшага тэатра
Рэжысёр Андрэй Саўчанка і "Тутэйшы тэатр" запрашаюць далучыцца да сустрэчы, прысвечанай мастацтву маналогу.
Для маналогу патрэбны тры складнікі: тэма (пра што), ідэя (як і дзеля чаго) і асоба (праз каго яны выразяцца і закрануць іншых). На майстар-класе ўдзельнікі зазірнуць у сусвет рэчаў, пашукаюць сярод іх падобных на сябе і паспрабуюць стварыць іх маналогі.
Тэмы практык на варштаце:
- якія бываюць і як працуюць настройкі на маналог
- як абудзіць сваю смеласць
- як адчуць патрэбу і свабоду
- як весці перспектыву
- ці магчыма і як зачыняць гештальты
Таксама будуць разгледжаны пытанні выбару тэмы, назапашвання матэрыялу, кампазіцыі, сродкаў выражальнасці і пасылу.
Для ўдзелу неабходна запісацца праз электронную пошту або па тэлефоне. Вітаюцца данаты ад 50 злотых.