Skip to main content

Make it sustainable! — Erasmus+ трэнінг пра экалогію і ўстойлівае развіццё10-дзённы адукацыйны трэнінг у Вене для экалагічных энтузіястаў

29 June 2026, 0:30 (BY)
16 — 25 August 2026
Vienna, Austria
20 EUR

ФОРИн-офіс запрашае ўдзельнікаў(-ц) з Польшчы далучыцца да трэнінгу Erasmus+ Make it sustainable! у Вене. Праграма пройдзе 16–25 жніўня 2026 года і будзе прысвечаная экалогіі, устойліваму развіццю, асэнсаванаму спажыванню і «зялёным» кампетэнцыям.

Для каго: удзельнікі(-цы) ад 18 гадоў, якія:

  • Цікавяцца экалогіяй, устойлівым развіццём і асэнсаваным спажываннем;
  • Хочуць паглыбіць веды і кампетэнцыі ў «зялёнай» тэме;
  • Валодаюць англійскай мовай не ніжэй за B1;
  • Жывуць у Польшчы або гатовыя ехаць на трэнінг з Польшчы.

Перавагу пры адборы могуць атрымаць людзі, якія жывуць не ў буйных гарадах, а таксама ўдзельнікі(-цы), якія сутыкаюцца з эканамічнымі або сацыяльнымі цяжкасцямі.

Праграма будзе ўключаць:

  • Варштаты;
  • Ролевыя гульні;
  • Дыскусіі;
  • Практычныя заняткі;
  • Абмен досведам паміж удзельнікамі(-цамі) з розных краін.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў хостэле ў цэнтры Вены, у пакоях па тры чалавекі.;
  • Трохразовае харчаванне падчас трэнінгу;
  • Кампенсацыя дарожных выдаткаў да 309 EUR.

Кампенсацыя дарогі выплачваецца пасля зацвярджэння фінальнай справаздачы па праекце. Гэта можа заняць да 180 дзён. Арганізатары рэкамендуюць карыстацца больш экалагічнымі відамі транспарту.

Важна:
Удзельнікі(-цы) павінны адказна наведваць заняткі і пасля вяртання далучыцца да распаўсюду вынікаў праекта. Гэта можа быць інфармацыйная кампанія, постары, вэбінар або варштат па тэме трэнінгу.

Удзельніцкі ўнёсак — 20 EUR, аплачваецца на месцы.

Арганізатары: Праект арганізуецца ў межах праграмы Erasmus+. Суарганізатар ад Польшчы — Fundacja Pracownie. ФОРИн-офіс — інфармацыйны і метадычны партнёр праграмы.