Skip to main content

Martin Roth-Initiative — часовая рэлакацыя ў Германію для творцаў у небяспецы

11 September 2026
Germany
Free

Martin Roth-Initiative адкрыла прыём заявак на фінансаванне часовай рэлакацыі ў Германію для мастакоў(-чак) і культурных дзеячаў(-ак), якія сутыкаюцца з пагрозамі або пераследам і не маюць бяспечнага месца для працы і жыцця.

Для каго: мастакі(-чкі) і культурныя дзеячы(-кі) з розных краін, якія:

  • Актыўна працуюць на карысць адкрытага грамадства, міру, свабоды і дэмакратыі;
  • Сутыкаюцца з пагрозамі або пераследам праз сваю дзейнасць або з іншых прычын;
  • Не маюць бяспечнага месца для знаходжання;
  • Маюць дастатковыя моўныя навыкі для супрацы з прымаючай арганізацыяй;
  • Могуць пацвердзіць досвед мастацкай або культурнай працы і яе грамадскую значнасць.

Праграма была створаная ifa – Institut für Auslandsbeziehungen і Goethe-Institut у адказ на глабальнае скарачэнне грамадскіх свабод.

Хто можа быць прымаючай арганізацыяй:
Культурніцкія інстытуцыі, калектывы або грамадска значныя арганізацыі, якія могуць часова падтрымаць удзельніка(-цу), яго/яе мастацкую або культурную працу і забяспечыць неабходнае суправаджэнне.

Гэта могуць быць, напрыклад:

  • Музеі;
  • Тэатры;
  • Фестывалі;
  • Культурныя арганізацыі і калектывы;
  • Грамадскія арганізацыі.

Што можа ўключаць падтрымка:

  • Штомесячную стыпендыю;
  • Індывідуальную падтрымку: моўныя курсы, навучанне, нетворкінг і іншыя патрэбы;
  • Фінансавую падтрымку для дадатковага персаналу ў прымаючай арганізацыі;
  • Праектныя кансультацыі ад Martin Roth-Initiative;
  • Нетворкінг і абмен досведам з іншымі прымаючымі арганізацыямі і стыпендыятамі(-камі).

Як падавацца:
Заяўка падаецца ў партнёрстве паміж творцам і прымаючай арганізацыяй.

Працэс складаецца з трох крокаў:

  • Абодва партнёры — прымаючая арганізацыя і творца— звязваюцца з Martin Roth-Initiative;
  • Абодва бакі запаўняюць свае заяўкі, а прымаючая арганізацыя рыхтуе бюджэт;
  • Заяўка падаецца праз анлайн-партал. Доступ да партала даецца пасля кантакту з MRI праз email.

Для падачы патрэбны:

  • Заяўка ад прымаючай арганізацыі;
  • Заяўка ад мастака(-чкі) або культурнага дзеяча(-кі);
  • Фінансавы план;
  • Бізнес-дакументы прымаючай арганізацыі.

Падача:
Праз анлайн-партал Martin Roth-Initiative пасля папярэдняга кантакту з камандай праграмы.