Мастацкая рэзідэнцыя ў Канадзе ад Eastern Edge
Канадскі арт-цэнтр запрашае мастакоў на самастойныя студыйныя рэзідэнцыі ў Сэнт-Джонсе
Канадскі арт-цэнтр Eastern Edge адкрыў прыём заявак на самастойныя студыйныя рэзідэнцыі для мастакоў. Праграма дае час і прастору для развіцця творчых праектаў у крэатыўным хабе на ўзбярэжжы вострава Ньюфаўндленд.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам кругласутачны доступ да адкрытай студыі, дзе кожнаму выдзяляецца асобная працоўная зона. Рэзідэнцыя разлічана на індывідуальную працу, даследаванні і эксперыменты.
Умовы для мастакоў:
- Ганарар у памеры 1 874 канадскіх долараў (CAD).
- Ганарар за правядзенне артыст-току або варкшопа ў памеры 335 CAD.
- Кампенсацыя выдаткаў на дарогу і пражыванне ў памеры да 600 CAD для іншагародніх і замежных удзельнікаў.
- Дапамога з суправаджальнымі лістамі для атрымання дадатковага фінансавання.
Падаць заяўку могуць мясцовыя і міжнародныя мастакі, калектывы і куратары. Для ўдзелу неабходна даслаць біяграфію, мастацкую канцэпцыю (Artist Statement), план праекта для рэзідэнцыі, CV, партфоліа і пазначыць жаданыя даты (працягласць ад 4 да 8 тыдняў).