MIÓD Camp — 5-дзённы трэнінг у Польшчы для маладых беларусаў і беларусак
MIÓD Camp запрашае беларусаў і беларусак да 30 гадоў, якія жывуць у Польшчы, на трэнінг у Кашубах. Удзельнікі(-цы) будуць працаваць над ідэямі сацыяльных праектаў, атрымаюць падтрымку экспертаў і экспертак, а лепшыя ідэі змогуць атрымаць да 1000 еўра на рэалізацыю.
Для каго: беларусы(-кі) да 30 гадоў, якія жывуць у Польшчы і хочуць запусціць уласны праект або папрацаваць над рашэннем сацыяльнай праблемы.
Падавацца можна і з яшчэ «сырой» ідэяй — важная матывацыя і жаданне развіваць праект.
Падчас праграмы можна будзе:
- Пазнаёміцца з людзьмі з розных краін, якія таксама хочуць змяняць свет вакол сябе;
- Навучыцца ператвараць ідэю ў жыццяздольны праект;
- Разабрацца з аўдыторыямі, ідэнтычнасцю і грамадскімі наратывамі;
- Даведацца пра сучасныя падыходы да працы з дыскрымінацыяй і няроўнасцю;
- Навучыцца фармуляваць праблему, вызначаць мэтавую аўдыторыю і будаваць канцэпцыю праекта;
- Падрыхтаваць прэзентацыю і план рэалізацыі сваёй ідэі.
Пасля трэнінгу ўдзельнікаў(-ц) чакаюць 3 месяцы ментарскай падтрымкі.
Мовы: асноўная мова — англійская. Дадатковыя мовы — руская, беларуская і нямецкая. Ідэальнае веданне англійскай не патрабуецца, але важна мець хаця б базавы ўзровень.
Прапануецца:
- Аплата праезду;
- Пражыванне і харчаванне;
- Удзел у адукацыйнай праграме;
- 3 месяцы ментарскай падтрымкі пасля трэнінгу;
- Да 1000 еўра на рэалізацыю лепшых ідэй.