Skip to main content

Most Wanted: Music Club Festival 2026 - адбор на музычны шоўкейс у Берліне

30 June 2026, 23:59 CEST
4 — 5 November 2026
Berlin, Germany
Free

Калі вы шукаеце еўрапейскія шоўкейсы, дзе можна не проста адыграць канцэрт, але і паказаць сябе міжнароднай музычнай індустрыі — гэта адна з самых цікавых магчымасцяў у Берліне.

Адкрыты набор на ўдзел у Most Wanted: Music Club Festival — шоўкейс-фестывалі, які праходзіць паралельна з адной з галоўных музычных індустрыйных канферэнцый Германіі.

За два дні клубы House of Music, Cassiopeia і Badehaus на легендарнай тэрыторыі RAW-Gelände ператвараюцца ў вялікую пляцоўку для адкрыцця новых імёнаў, сустрэч з індустрыяй і міжнароднага нэтворкінгу.

Арганізатары падкрэсліваюць: іх цікавяць не жанры, а яркая мастацкая ідэнтычнасць, моцныя live-шоў, арыгінальныя канцэпцыі і праекты, якія могуць зацікавіць міжнародную аўдыторыю.

Для каго:

  • сольныя артысты;
  • гурты;
  • live acts;
  • міжжанравыя і аўдыявізуальныя праекты;
  • незалежныя музыкі (лэйбл і агент не патрэбныя).

Прапануюць:

  • гарантаваны ганарар;
  • кейтэрынг;
  • поўны доступ да фестывалю і канферэнцыі;
  • выступ перад міжнароднымі букінг-агентамі, лэйбламі, медыя і музычнымі прафесіяналамі.


Важна:

  • Можна падаваць яшчэ не выдадзеную музыку праз прыватныя спасылкі
  • Працягласць выступу — каля 30 хвілін
  • Дарожныя выдаткі не пакрываюцца.