Neighbourhood Co-Storytelling — рэзідэнцыя для стварэння інтэрактыўнай мапы
OPU Collective запрашае на рэзідэнцыю ў Нікасіі. Вынікам стане інтэрактыўная лічбавая мапа раёна Agioi Omologites з гісторыямі жыхароў(-ак), пластамі гарадской прасторы і матэрыяламі даследавання.
Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць раён Agioi Omologites у Нікасіі праз прагулкі, сустрэчы, працу з архівамі і размовы з жыхар(к)амі. На аснове сабраных матэрыялаў каманда створыць інтэрактыўную лічбавую мапу з лакальнымі гісторыямі, маршрутамі, інфармацыяй пра штодзённую мабільнасць і гарадскую спадчыну.
Праект таксама ўключае невялікую публічную падзею і элементы гарадскога ўмяшання.
Для каго: урбаністы(-кі), графічныя і мультымедыйныя дызайнеры(-кі), сацыёлагі(-ні), гісторыкі(-ні) і географы(-іні), якія жывуць у адной з краін-удзельніц Creative Europe, акрамя Кіпра, і якім цікавыя гарадскія даследаванні, супольніцкія праекты і ўдзельніцкія мастацкія практыкі.
Фармат працы:
Рэзідэнцыя прадугледжвае працу з панядзелка да пятніцы, з 9:00 да 16:00, а таксама рэгулярныя сустрэчы з двума ментарамі(-камі).
Прапануецца:
- Да 400 еўра на дарогу з краіны сталага пражывання;
- Сумеснае пражыванне;
- Штодзённая выплата 30 еўра;
- Даплата 200 еўра на кожнае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў;
- Даплата да 120 еўра на візавыя выдаткі;
- Падтрымка на даступнасць: 375–1200 еўра, а таксама пакрыццё паслуг персанальнага асістэнта(-кі) або сурдаперакладчыка(-цы).