Skip to main content

Next 35 — спіс маладых беларусаў і беларусак, якія працуюць на міжнародным узроўні

26 July 2026, 23:59 CEST
Online
Free

Школа кампетэнцый і Belarus Future Leadership Award / BFLA запускаюць Next 35 — спіс маладых беларусаў і беларусак, якія будуюць міжнародныя кар’еры, запускаюць стартапы, займаюцца навукай, культурай, медыя і грамадскімі праектамі. Можна падацца самастойна або намінаваць іншага чалавека.

Праект хоча зафіксаваць пакаленне ў моманце росту, зрабіць бачнымі прафесійныя гісторыі беларусаў і беларусак у розных краінах і падтрымаць новыя сувязі ў супольнасці.

Можна падаць заяўку ад сябе або намінаваць іншага чалавека.

Для беларусаў і беларусак да 35 гадоў, якія:

  • Ствараюць праекты, што выходзяць за межы адной краіны;
  • Працуюць на міжнародную аўдыторыю або глабальны рынак;
  • Уключаныя ў стартапы, даследчыя цэнтры, вядучыя кампаніі, медыя, арт-інстытуцыі або іншыя міжнародныя прафесійныя сеткі;
  • Бяруцца за складаныя задачы і маштабныя выклікі.

Напрамкі:

  • Rising Stars — студэнты(-кі) і маладыя спецыялісты(-кі) з вялікім патэнцыялам;
  • Impact — адукацыя, экалогія, грамадства і сацыяльныя змены;
  • Builders — прадпрымальнікі(-цы), якія ствараюць бізнесы;
  • Creators — журналісты(-кі), блогеры(-кі), аўтары(-кі) падкастаў і стваральнікі(-цы) кантэнту;
  • Artists — музыкі(-кі), рэжысёры(-кі), мастакі(-чкі), акторы(-кі) і пісьменнікі(-цы);
  • Innovators — тэхналагічныя фаўндары(-кі) і вынаходнікі(-цы);
  • Science & Thinkers — навукоўцы і даследчыкі(-цы).

Як адбываецца адбор:

  • 6–26 ліпеня — прыём заявак і намінацый;
  • 26 ліпеня — 3 жніўня — разгляд заявак і падрыхтоўка шорт-ліста адвайзер(к)амі;
  • 6 жніўня — публікацыя фінальнага спіса;
  • Жнівень 2026 года — дзённы кэмп і вячэрняя гала ў Варшаве.

Заяўкі будуць разглядаць адвайзеры(-кі) з досведам у бізнесе, навуцы, тэхналогіях, культуры, медыя, інвестыцыях і развіцці супольнасцяў.