Skip to main content

Nicosia Ludic Lab — рэзідэнцыя для кампазітараў і кампазітарак

15 July 2026, 23:59 CEST
23 October — 22 November 2026
Nicosia, Cyprus
Free

Atheras Peoples & Cultures запрашае чатырох кампазітараў(-ак) на рэзідэнцыю ў Нікасіі. Удзельнікі(-цы) распрацуюць новыя ансамблевыя творы, якія прагучаць на Toyful Music Festival 2026.

Nicosia Ludic Lab — мастацкая лабараторыя, дзе кампазітары(-кі) будуць распрацоўваць новыя творы ў цеснай працы з прафесійным ансамблем.

У фокусе — «гульня» як спосаб ствараць музыку:

  • Праца з цацкамі, цацачнымі інструментамі і паўсядзённымі прадметамі;
  • Перанос правілаў, абмежаванняў і логікі гульняў у кампазіцыйную структуру.

Для каго: кампазітары(-кі) і кампазітары(-кі)-даследчыкі(-цы), якія працуюць з эксперыментальнай сучаснай музыкай і ансамблевымі практыкамі. Падавацца могуць толькі індывідуальныя аўтары(-кі), якія жывуць у адной з краін Creative Europe.

Кожны твор павінен:

  • Доўжыцца ад 7 да 10 хвілін;
  • Быць напісаны для поўнага ансамбля з 4–5 выканаўцаў;
  • Не ўключаць электроніку або fixed media.

У інструментарыі ансамбля: кларнет / бас-кларнет, флейта / трамбон, нізкія медныя духавыя, фартэпіяна / сінтэзатар, перкусія, а таксама цацкі і прадметы — цацачнае фартэпіяна, музычныя шкатулкі, boomwhackers, паветраныя шары і іншыя гукавыя крыніцы.

Фармат працы:

  • 1 этап, 1–5 дні: эксперыменты з ансамблем і распрацоўка першых эскізаў;
  • 2 этап, 6–23 дні: дапрацоўка матэрыялу, ментарскія сустрэчы і праца з выканаўцамі;
  • 3 этап, 24–31 дні: фінальныя рэпетыцыі і падрыхтоўка канцэртнай версіі твора.

Прапануецца:

  • Пакрыццё дарогі, пражывання і штодзённых выдаткаў;
  • Сумеснае пражыванне ў цэнтры Нікасіі;
  • Пастаянны доступ да прафесійнага ансамбля;
  • Ментарскія і індывідуальныя сустрэчы з выканаўцамі;
  • Коучынг з кампазітарам і дырыжорам Andys Skordis;
  • Рэпетыцыйная прастора і вытворчая падтрымка;
  • Аўдыё- і відэазапіс фінальнага канцэрта.