Skip to main content

OASis Bethlen — рэзідэнцыя ў турыстычным лагеры ў гарах Матра

20 July 2026, 23:59 CEST
14 — 28 September 2026
Mátra, Hungary
Free
1 300 EUR

OASis Bethlen — рэзідэнцыя ад Bethlen Square Theater у межах еўрапейскага праекта OASis / Open Art Spaces in Synergy. Праграма прапануе выйсці з гарадскога асяроддзя ў прыродны кантэкст і разам пераасэнсаваць турыстычны лагер як культурны аазіс. Галоўнае пытанне: як былы hiking campground можа стаць часовым мастацкім хабам — і як рэзідэнцыю па-за горадам можна звязаць з тэатрам у цэнтры Будапешта?

Для каго: індывідуальныя мастакі(-чкі) і культурныя практыкі, якія працуюць у сферах:

  • Візуальнае мастацтва і прасторавыя практыкі;
  • Сцэнічныя мастацтвы;
  • Сторытэлінг і медыя;
  • Дызайн і архітэктура;
  • Лічбавыя і гібрыдныя практыкі;
  • Міждысцыплінарныя і супольнасныя фарматы.

Падавацца могуць мастакі(-чкі), якія жывуць у краінах-удзельніцах праграмы Creative Europe.

Досвед працы з супольнасцямі будзе плюсам.

Фокус праграмы:

  • Прырода і ландшафт;
  • Павольнасць, прысутнасць і ўспрыманне;
  • Часовасць і эфемернасць;
  • Супольнае жыццё;
  • Публічная прастора;
  • Гібрыдная і дыстанцыйная прысутнасць;
  • Даступнасць і ўдзел.

Праграма не шукае гатовыя пастаноўкі. Вітаюцца працэсныя, калектыўныя ідэі, якія даследуюць прастору, удзел і сувязь паміж фізічнай і дыстанцыйнай прысутнасцю.

Магчымыя фарматы:

  • Перформанс;
  • Прасторавыя або архітэктурныя інтэрвенцыі;
  • Візуальныя або гукавыя праекты;
  • Сацыяльна ангажаваныя практыкі;
  • Гібрыдныя і лічбавыя фарматы.

Прапануецца:

  • Ганарар 1300 EUR gross;
  • Пражыванне ў лагеры Mátra;
  • Агульны бюджэт на матэрыялы;
  • Тэхнічная падтрымка;
  • Эксперыментальная рэзідэнцыя ў прыродным асяроддзі;
  • Падтрымка дарогі да 200 EUR.

Важна:
Рэзідэнцыя заснаваная на калектыўным жыцці ў прыродзе. Удзельнікі(-цы) павінны быць гатовыя да простых умоваў, супольных прастораў і інтэнсіўнай супрацы.

Для падачы патрэбны:

  • Statement of intent да 6000 знакаў: матывацыя, ідэя працы ў камандзе і з мясцовай супольнасцю, магчымыя матэрыялы і вытворчыя патрэбы, навыкі і метады;
  • Партфоліа, сайт або спасылкі на сацыяльныя сеткі з прыкладамі работ;
  • Кароткая біяграфія або CV;
  • Якаснае партрэтнае фота для камунікацыі.