Officine CAOS шукае працы ў сучасным тэатры і танцы для Differenti Sensazioni 2026/27
Officine CAOS у Турыне запрашае мастакоў(-чак) і калектывы падаваць працы ў сферы сучаснага тэатра, танца, перформансу і мультымедыйнага мастацтва для праграмы Differenti Sensazioni 2026/27. Асабліва вітаюцца міждысцыплінарныя і перфарматыўныя праекты працягласцю каля 40–50 хвілін.
Для каго: мастакі(-чкі), перформеры(-кі), харэографы(-кі), тэатральныя і міждысцыплінарныя калектывы, якія працуюць у сферах:
- Сучасны тэатр;
- Танец;
- Перформанс;
- Мультымедыйнае мастацтва;
- Міждысцыплінарныя сцэнічныя практыкі.
Officine CAOS — гэта міжнародны міждысцыплінарны цэнтр культурных і сацыяльных інавацый, размешчаны ў раёне Vallette. Прастора ўключае сцэнічную залу, прастору для майстэрняў, гасцявы дом, кавярню, фае, грымёркі, офісы і студыі.
Прапануецца:
- Сцэнічная прастора;
- Тэхнічнае абсталяванне;
- Пражыванне да 4 чалавек;
- Агульная кампенсацыя 1000 EUR, калі вы базуецеся ў Італіі / Агульная кампенсацыя 1500 EUR, калі вы базуецеся за мяжой;
- Прасоўванне ў друкаваных, анлайн і іншых каналах;
- Падтрымка каманды Officine CAOS.
Важна: агульная кампенсацыя азначае, што сума ўключае ўсе выдаткі.
Для падачы патрэбны:
- Назва кампаніі або калектыву;
- Імя асноўнага кантактнага чалавека;
- Электронная пошта, тэлефон і адрас;
- Сайт / Facebook / Instagram;
- Агульная колькасць людзей, якія прыедуць, і іх ролі;
- Назва і апісанне працы да 1000 знакаў;
- Працягласць працы;
- Спасылкі на трэйлер і / або поўны відэазапіс.
Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі заяўнікамі(-цамі) да канца кастрычніка 2026 года.