Skip to main content

Open call для аналагавых фатографаў «Roots»

30 September 2026
Online

Платформа Fototeka шукае здымкі для калектыўнага друкаванага фотаальбома

Платформа Fototeka запрашае аналагавых фатографаў з усяго свету далучыцца да новага праекта і даследаваць тэму Roots (Карані).

Карані могуць быць спадчыннымі або выбранымі, бачнымі або схаванымі, захаванымі, забытымі, страчанымі, знойдзенымі нанова ці толькі што створанымі. Арганізатары прапануюць пашукаць іх у ландшафтах, сям'і, памяці, мове, традыцыях, міфах, ідэнтычнасці ці канкрэтных месцах.

Выбраныя фатаграфіі будуць аб'яднаны праз куратарскі адбор у калектыўны друкаваны фотаальбом, дзе розныя інтэрпрэтацыі тэмы будуць суіснаваць і ўступаць у дыялог адна з адной. У выданне можа патрапіць як адзін здымак, так і некалькі або ніводнага з пададзенай заяўкі — у залежнасці ад таго, як яны пасуюць да агульнай канцэпцыі.

Да ўдзелу прымаюцца толькі працы, выкананыя на плёнку. Адзін заяўнік можа даслаць да 10 фатаграфій.