Оўпэн-кол «Unscripted» для мастакоў і фатографаў
Магчымасць апублікавацца ў часопісе PURPLEHAZE і прыняць удзел у выставе ў Берліне
Часопіс PURPLEHAZE сумесна з HAZEGALLERY абвясціў прыём заявак на ўдзел у восеньска-зімовым друкаваным нумары і групавой выставе ў Берліне.
Тэма выпуску і выставы — «Unscripted». Арганізатары шукаюць працы, напоўненыя напружанасцю, прысутнасцю і непрадказальнасцю, дзе працэс, матэрыял або выпадковасць вядуць аўтара да незапланаванага выніку. Да ўдзелу запрашаюцца фатографы, мастакі, перформеры, аўтары інсталяцый і стваральнікі візуальных выяў любога кірунку.
Падаваць заяўкі можна па двух кірунках:
- Толькі друк (бясплатна) — працы будуць разгледжаны для публікацыі ў друкаванай версіі часопіса. Можна даслаць да 12 прац або адну цэласную серыю.
- Друк і выстава (унёсак 35 €) — працы будуць разгледжаны як для публікацыі, так і для ўдзелу ў групавой выставе ў Берліне.
Па-за межамі асноўнай тэмы таксама прымаюцца модныя рэдакцыйныя матэрыялы і арт-праекты для іншых раздзелаў часопіса. Адбор адкрыты для аўтараў з усяго свету. Вынікі будуць абвешчаны да 15 кастрычніка 2026 года.