Outdoor Art Lab — рэзідэнцыя для сучаснага цырка і мастацтва ў публічнай прасторы
Outdoor Art Lab — рэзідэнцыйная праграма ад Cirkus Kolektiv у Спліце, прысвечаная мастацтву ў адкрытых і публічных прасторах. Праграма засяроджаная на даследаванні, эксперыменце і стварэнні прац, якія звязаныя з канкрэтным месцам, яго кантэкстам і супольнасцю. Фінальны гатовы твор або прэм’ера не абавязковыя: галоўная мэта — даць час і прастору для развіцця ідэй.
Для каго: мастакі(-чкі) і калектывы з Еўропы, якія працуюць у сферах:
- Сучасны цырк;
- Мастацтва ў публічнай прасторы;
- Перформанс;
- Міждысцыплінарныя практыкі;
- Візуальнае мастацтва і сумежныя дысцыпліны.
Падавацца могуць мастакі(-чкі), якія легальна жывуць у Еўропе або маюць грамадзянства адной з еўрапейскіх краін.
Фокус праграмы:
- Даследаванне публічных прастораў Спліта;
- Праца з гарадскім кантэкстам;
- Супраца з мясцовымі мастакамі(-чкамі) і супольнасцямі;
- Развіццё праектаў для канкрэтных месцаў;
- Пошук новых формаў сучаснага цырка і мастацтва ў адкрытай прасторы.
Калі: студзень — кастрычнік 2027 года. Працягласць рэзідэнцыі — 14 дзён.
Прапануецца:
- Працоўная і вытворчая падтрымка;
- Зваротная сувязь і суправаджэнне падчас даследавання;
- Магчымасці для прафесійных кантактаў;
- Прасоўванне і бачнасць праекта;
- Арганізацыя публічнай прэзентацыі;
- Мадэраваная размова з аўдыторыяй;
- Арганізацыя майстар-класа для мясцовай супольнасці;
- Фінансавая падтрымка да 1000 EUR на дарогу, пражыванне і вытворчыя выдаткі.
У залежнасці ад развіцця праекта можа з’явіцца магчымасць паказаць працу падчас Split Calling Festival у кастрычніку 2027 года.