Perform Europe — гранты да 60 000 EUR для міжнародных тураў Гранты для партнёрстваў у сцэнічных мастацтвах у Еўропе
https://performeurope.eu/open-call/
Title — BE
Perform Europe — гранты да 60 000 EUR для міжнародных тураў у сцэнічных мастацтвах
Excerpt — BE
Perform Europe адкрыў прыём заявак на гранты для міжнародных партнёрстваў у сцэнічных мастацтвах. Праграма падтрымлівае туры і паказы ўжо гатовых прац у мінімум 3 краінах Creative Europe з фокусам на інклюзію, разнастайнасць і барацьбу са зменамі клімату.
Content — BE
Для каго:
Арганізацыі і прафесіяналы(-кі), якія працуюць у сцэнічных мастацтвах і юрыдычна базуюцца ў краінах праграмы Creative Europe.
Падавацца могуць партнёрствы ў сферах:
- Тэатр;
- Танец;
- Перформанс;
- Цырк;
- Мастацтва ў адкрытай прасторы;
- Лялечны тэатр;
- Міждысцыплінарныя сцэнічныя практыкі.
Жывая музыка і опера не прымаюцца.
Заяўку падае партнёрства, у якім павінна быць:
- Мінімум 3 партнёры;
- Мінімум 3 розныя краіны Creative Europe;
- Адзін прызначаны галоўны партнёр;
- Мінімум адна ўжо гатовая сцэнічная праца;
- Паказы гэтай працы мінімум у 3 розных краінах Creative Europe.
Важна: Perform Europe не пакрывае стварэнне новых пастановак з нуля. Праца павінна быць ужо гатовая або мець мастацкую канцэпцыю, якую можна адаптаваць і паказваць у розных кантэкстах.
Мэта — пераасэнсаваць, як адбываюцца міжнародныя туры і паказы, каб яны былі:
- Больш справядлівымі;
- Больш экалагічнымі;
- Больш інклюзіўнымі;
- Больш адкрытымі для розных рэгіёнаў і супольнасцяў.
Прыярытэты:
Кожная заяўка павінна працаваць з двума прыярытэтамі:
- Інклюзія і разнастайнасць;
- Барацьба са зменамі клімату.
Адзін з іх трэба выбраць як галоўны, але другі таксама павінен быць улічаны ў праекце.
Асабліва заахвочваюцца партнёрствы з недастаткова прадстаўленых рэгіёнаў і супольнасцяў.
Памеры грантаў:
- 15 000 EUR — малы грант;
- 25 000 EUR — сярэдні грант;
- 55 000 EUR — вялікі грант.
Таксама можна запытаць дадатковую падтрымку да 5000 EUR на патрэбы, звязаныя з экалагічнасцю і даступнасцю.
Максімальная сума падтрымкі з улікам дадатковай падтрымкі — 60 000 EUR.
5% агульнага бюджэту будзе выдзелена на праекты з украінскімі партнёрамі або на падтрымку ўкраінскага сектара сцэнічных мастацтваў.
Што можа пакрываць грант:
- Ганарары і зарплаты;
- Каардынацыю, адміністраванне і справаздачнасць;
- Дарогу, пражыванне і сутачныя;
- Перавозку абсталявання;
- Субтытры і пераклад;
- Аўтарскія правы;
- Камунікацыю;
- Арэнду пляцоўкі або абсталявання;
- Даступнасць для аўдыторыі і ўдзельнікаў(-ц);
- Экалагічныя рашэнні;
- Варкшопы, майстар-класы і іншыя дадатковыя падзеі;
- Развіццё кампетэнцый партнёраў.
Кожная заяўка павінна закласці мінімум 1,5% запытанага гранта на развіццё кампетэнцый партнёраў.
Дадатковая падтрымка можа быць на:
- Экалагічную мабільнасць;
- Даступнасць для аўдыторыі;
- Даступнасць для ўдзельнікаў(-ц) праекта;
- Візы;
- Падтрымку ўдзельнікаў(-ц) з дзецьмі;
- Падарожжы з аддаленых тэрыторый і заморскіх рэгіёнаў.
Геаграфія:
Падавацца могуць партнёры, якія жывуць або базуюцца ў краінах Creative Europe. Важна: eligibility вызначаецца краінай рэзідэнцыі, а не грамадзянствам.
Беларусь і Вялікабрытанія не ўваходзяць у спіс дапушчальных краін.
Для падачы патрэбны:
- Спіс усіх партнёраў;
- Падпісаная дамова аб супрацы паміж усімі партнёрамі;
- Апісанне прапановы, мэтаў, прыярытэтаў і таймлайну;
- Апісанне сцэнічнай працы, якая будзе паказвацца міжнародна;
- Інфармацыя пра дадатковыя падзеі: варкшопы, публічныя размовы і інш.;
- Спіс месцаў, дат і краін паказаў;
- Апісанне справядлівых умоў працы;
- План развіцця кампетэнцый;
- Камунікацыйная стратэгія;
- Дэталёвы бюджэт у шаблоне Perform Europe.
- 22 кастрычніка 2026, 23:59 CEST — дэдлайн;
- Студзень 2027 — абвяшчэнне адабраных партнёрстваў;
- 1 сакавіка 2027 — пачатак праектаў;
- 31 студзеня 2028 — завяршэнне праектаў.
Дэдлайн:
22 кастрычніка 2026 года, 23:59 CEST
Для пошуку партнёраў можна выкарыстоўваць Matchmaking Platform на сайце Perform Europe.
Кантакт:
[info@performeurope.eu](mailto:info@performeurope.eu)
Арганізатар:
Perform Europe.