Skip to main content

PERFORMA-Q — рэзідэнцыя для квір-перформансу і сцэнічных практык

31 July 2026, 23:59 CEST
Free

PERFORMA-Q запрашае мастакоў(-чак) і калектывы на першы цыкл рэзідэнцыйнай праграмы. У фокусе — квір-ідэнтычнасць, сцёртыя гісторыі, перыферыя Еўропы, супраціў, супольнасць і эксперыментальныя формы перформансу.

Для каго: перформеры(-кі), рэжысёры(-кі), драматургі(-іні) і мастацкія калектывы — як emerging, так і з усталяванай практыкай.

Праграма асабліва арыентаваная на практыкі, звязаныя з перыферыяй Еўропы і сацыяльнымі, культурнымі або палітычнымі кантэкстамі маргіналізацыі.

Могуць падавацца і мастакі(-чкі), якія базуюцца ў іншых месцах, калі іх праца змястоўна звязаная з гэтымі тэмамі.

Праграма падтрымлівае performance, live art, харэаграфію, expanded dramaturgy і гібрыдныя формы.

Асабліва вітаюцца праекты, якія:

  • Вяртаюць сцёртыя або фрагментаваныя квір-гісторыі;
  • Працуюць з архівамі, памяццю, стратай, клопатам і ўстойлівасцю;
  • Даследуюць фемінісцкія, дэкаланіяльныя і інтэрсекцыйныя перспектывы;
  • Звяртаюцца да досведу racialized, migrant, working-class, trans, disabled і іншых маргіналізаваных супольнасцяў;
  • Эксперыментуюць з мовай, формай, дакументальнасцю, фікцыяй, гукам, тэкстам і целам;
  • Будуюцца праз супольніцкую або калабаратыўную працу.

Фармат

У межах трох гадоў праграма плануе правесці 18 рэзідэнцый. Гэты open call датычыць першага цыклу. Першы цыкл рэзідэнцыі пройдзе з кастрычніка 2026 да красавіка 2027 года.

Прапануецца:

  • Час і прастора для даследавання і стварэння праекта;
  • Доступ да супольных рэпетыцыйных або працоўных прастор;
  • Падтрымка ментараў(-ак) або запрошаных гасцей — у залежнасці ад патрэбаў праекта;
  • Магчымасць кантакту з лакальнымі партнёрамі, калегамі і сеткамі;
  • У асобных выпадках — work-in-progress паказы, публічныя прэзентацыі або падтрымка далейшай вытворчасці.

Дэдлайн:
31 ліпеня 2026 года

Падача:
Праз анлайн-форму арганізатараў.

Арганізатар:
NOMANTINELS.