Skip to main content

Playground Magazine — прапановы для англамоўнага часопіса пра еўрапейскія крэатыўныя індустрыі

14 July 2026, 17:00 CEST
Online
Free
136 EUR

Playground Magazine шукае аўтараў(-ак), ілюстратараў(-ак), фатографаў(-ак) і іншых крэатыўных прафесіяналаў(-ак) для шостага нумара. Часопіс зацікаўлены ў смелых, асабістых і нетрывіяльных ідэях пра творчыя індустрыі ў Еўропе.

Для каго: для людзей, якія жывуць у Еўропе і працуюць або цікавяцца творчымі індустрыямі: мастацтвам, камунікацыямі, пісьмом, музыкай, гульнямі, кіно, рамёствамі, падзеямі і іншымі сферамі.

Пра часопіс

Playground Magazine даследуе творчыя індустрыі праз эсэ, рэпартажы, размовы і эксперыментальныя фарматы. У фокусе — сумленнасць, супрацоўніцтва, доўгатэрміновыя ідэі і гульнявы падыход.

Рэдакцыя шукае тэмы, якія могуць быць важнымі для творчай супольнасці і праз некалькі гадоў, а не толькі адлюстроўваюць кароткатэрміновыя трэнды.

Якія фарматы можна прапанаваць:

  • Эсэ або opinion piece — арыенціровачна 550–900 слоў у фінальнай версіі;
  • Ілюстрацыі і фатаграфічныя праекты;
  • Фотаэсэ;
  • Інтэрв’ю з чалавекам, які можа прапанаваць свежы погляд на тэму;
  • Коміксы, куратарскія спісы, нестандартныя тэкставыя або візуальныя фарматы;
  • Іншыя эксперыментальныя ідэі.

На этапе падачы не трэба дасылаць гатовую працу. Дастаткова ідэі, кароткага апісання і прыкладаў папярэдніх праектаў.

Важна:
Адабраныя ўдзельнікі(-цы) павінны будуць падрыхтаваць фінальны матэрыял на працягу трох тыдняў пасля замовы.

Прапануецца:

  • Ганарар ад 1500 SEK (136 EUR);
  • Аўтарскі асобнік часопіса;
  • Магчымасць далучыцца да міжнароднай творчай сеткі Playground.