Skip to main content

Prague Literary Residency for Writers and Translators — літаратурная рэзідэнцыя

7 August 2026, 23:59 CEST
Prague, Czech Republic
Free
600 EUR

Prague City of Literature запрашае замежных аўтараў(-ак), драматургаў(-інь) і перакладчыкаў(-ц), якія хочуць працаваць над літаратурным праектам і далучыцца да мясцовага літаратурнага жыцця.. Удзельнікі(-цы) атрымаюць пражыванне ў Празе, пакрыццё дарогі і стыпендыю 15 000 CZK у месяц.

Для каго: замежныя пісьменнікі(-цы), драматургі(-іні) і літаратурныя перакладчыкі(-цы), якія хочуць працаваць над творчым праектам у Празе.

Патрабаванні:

  • Базавае веданне англійскай мовы;
  • Для пісьменнікаў(-ц) — мінімум адна апублікаваная кніга, не self-published, або дастатковая колькасць публікацый у анталогіях і літаратурных часопісах;
  • Для драматургаў(-інь) — дзве апублікаваныя або пастаўленыя радыёп’есы ці адна прафесійна пастаўленая або апублікаваная тэатральная п’еса;
  • Для перакладчыкаў(-ц) — мінімум адзін пераклад твора чэшскага(-ай) аўтара(-кі);
  • Гатоўнасць працаваць над тэкстам падчас рэзідэнцыі;
  • Інтарэс да Прагі і мясцовага культурнага кантэксту;
  • Гатоўнасць удзельнічаць у літаратурным жыцці горада: чытаннях, сустрэчах са студэнтамі, размовах і іншых падзеях.

Аўтары(-кі), якія ўжо атрымлівалі гэтую стыпендыю раней, не могуць падавацца паўторна.

У 2027 годзе праграма прапануе 2-месячныя рэзідэнцыі ў наступныя перыяды:

  • Студзень — люты;
  • Сакавік — красавік;
  • Травень — чэрвень;
  • Ліпень — жнівень;
  • Верасень — кастрычнік;
  • Лістапад — снежань.

Прапануецца:

  • Пражыванне;
  • Пакрыццё дарогі;
  • Стыпендыя 15 000 CZK у месяц — прыкладна 600 еўра;
  • Магчымасць удзелу ў літаратурных падзеях Прагі.

Важна:
Падчас рэзідэнцыі або не пазней чым праз 2 месяцы пасля яе завяршэння ўдзельнік(-ца) павінен(-на) перадаць Municipal Library in Prague тэкст, натхнёны рэзідэнцыяй. Бібліятэка зможа выкарыстоўваць гэты тэкст для прасоўвання праграмы Prague City of Literature у электронным і друкаваным фармаце на падставе ліцэнзійнай дамовы.