Skip to main content

Residences of Change — рэзідэнцыя для творцаў сцэнічных мастацтваў у Італіі

5 September 2026
1 January — 1 February 2027
Брэшыя, Italy
Free
3 500 EUR

IDRA Teatro прымае заяўкі на 31-дзённую рэзідэнцыю ў Брэшыі ў межах Culture Moves Europe. Праграма шукае 5 мастакоў(-чак), калектываў або кампаній, якія працуюць з партысіпатыўнымі практыкамі, сцэнічнымі мастацтвамі і сацыяльным уплывам мастацтва.

Для каго: мастакі(-чкі), калектывы і кампаніі ў сферы сцэнічных мастацтваў, якія легальна пражываюць у адной з 40 краін Creative Europe.

Важна: заяўкі ад людзей і калектываў, якія базуюцца ў Італіі, не прымаюцца.

Асабліва вітаюцца:

  • Сцэнічныя кампаніі і міждысцыплінарныя калектывы;
  • Практыкі(-ні) партысіпатыўнага тэатра;
  • Сацыяльна ангажаваныя мастакі(-чкі);
  • Аўтары(-кі), якія працуюць з супольнасцямі;
  • Візуальныя мастакі(-чкі) і культурныя прафесіяналы(-кі), гатовыя да міждысцыплінарнай супрацы.

Індывідуальныя заяўкі магчымыя, але арганізатары асабліва заахвочваюць падавацца мастацкія групы і кампаніі з досведам калектыўнай творчасці.

Праграма прысвечаная гендарнаму гвалту і гвалту супраць жанчын. Удзельнікі(-цы) будуць даследаваць, якую ролю сцэнічныя мастацтвы могуць адыграць у працы з гэтай сацыяльнай праблемай. Рэзідэнцыя сфакусаваная на стварэнні партысіпатыўнай мастацкай рамкі, у якой мастакі(-чкі), супольнасці і аўдыторыі ўзаемадзейнічаюць па-новаму.

Праграма складаецца з 4 этапаў:

1. Даследаванне — 8 дзён: сустрэчы з survivors, лакальнымі супольнасцямі, арганізацыямі і экспертамі(-камі), каб зразумець мясцовы кантэкст.

2. Супольная распрацоўка стратэгіі — 8 дзён: міжнародныя ўдзельнікі(-цы) і лакальныя практыкі(-ні) разам распрацоўваюць творчыя падыходы і агульную мастацкую рамку.

3. Сумеснае стварэнне і эксперымент — 12 дзён: варкшопы, дыскусіі і мастацкія лабараторыі для распрацоўкі і тэставання партысіпатыўнага мастацкага інструмента.

4. Рэалізацыя і далейшае развіццё — 3 дні: фінальны вынік можа быць пазней развіты і прадстаўлены ў межах Wonderland Festival і іншых міжнародных кантэкстаў.

Прапануецца:

  • Пражыванне на ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
  • Жылыя прасторы ў пешай даступнасці ад тэатра;
  • Абсталяваныя рэпетыцыйныя і варкшоп-прасторы;
  • Тэхнічная падтрымка па святле, гуку і вытворчасці;
  • Доступ да склада сцэнаграфічных матэрыялаў IDRA;
  • Ментарства ад прафесіяналаў(-ак) у партысіпатыўным мастацтве і працы з супольнасцямі;
  • Адміністрацыйная і лагістычная падтрымка;
  • Сувязі з лакальнымі арганізацыямі, інстытуцыямі і супольнасцямі;
  • Доступ да лічбавых інструментаў і платформаў для працы з супольнасцямі.

Фінансавая падтрымка:

  • Падтрымка на жыццёвыя выдаткі — 85 EUR/дзень;
  • Кампенсацыя дарогі: 400 EUR для маршрутаў да 5000 км або 800 EUR для маршрутаў ад 5000 км;
  • Green mobility top-up — 400 EUR, калі адлегласць 600 км і больш і ўдзельнік(-ца) едзе не самалётам;
  • OCT/OR top-up — 175 EUR, калі актуальна;
  • Family top-up — 200 EUR на дзіця да 18 гадоў;
  • Visa top-up — 120 EUR, калі патрэбная віза;
  • Падтрымка даступнасці для людзей з інваліднасцю і дадатковымі патрэбамі.

Калі адлегласць менш за 600 км, трэба ехаць экалагічным транспартам — любым, акрамя самалёта, калі няма выключэнняў па даступнасці або геаграфіі.

Калі: студзень — люты 2027 года, працягласць 31 дзень, IDRA Teatro, Брэшыя, Італія.

Таймлайн:

  • Анлайн-сустрэча з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі) — 8 верасня 2026 года;
  • Рэзідэнцыя — студзень–люты 2027 года.

Арганізатар: IDRA Teatro. Праграма падтрымліваецца Culture Moves Europe, якая фінансуецца Creative Europe і рэалізуецца Goethe-Institut.