Skip to main content

Рэзідэнцыя для міждысцыплінарных творцаў Extended Possibilities Residency

14 July 2026, 23:59 CEST
1 February — 15 March 2027
Paris, France
Free
1 350 EUR

RAMDAM, un centre d’art запрашае мастакоў(-чак) і творчыя каманды на 45-дзённую рэзідэнцыю ў Францыі. Праграма падтрымлівае міждысцыплінарныя, даследчыя і сацыяльна ангажаваныя праекты на розных этапах распрацоўкі — без абавязку стварыць завершаную працу.

Для каго: мастакі(-чкі) і каманды, якія працуюць у сферы перфарматыўных мастацтваў і міждысцыплінарных практык: танца, тэатра, перформансу, жывапісу, скульптуры, малюнка, кіно, відэа, літаратурнага і сцэнарнага пісьма, лічбавага мастацтва і гібрыдных форм.

Усе ўдзельнікі(-цы) заяўкі павінны:

  • Легальна пражываць у краіне, якая мае права на ўдзел у праграме Culture Moves Europe;
  • Не пражываць у метрапольнай Францыі;
  • Быць цалкам даступнымі для ўдзелу ў рэзідэнцыі з 1 лютага да 15 сакавіка 2027 года;
  • Самастойна адказваць за тэхнічную рэалізацыю сваёй працы падчас рэзідэнцыі.

Якія праекты падыходзяць:

Праекты на розных стадыях даследавання і стварэння, у тым ліку пісьмовыя, сцэнічныя або камбінаваныя рэзідэнцыі. У фокусе — міждысцыплінарныя праекты і даследаванні, якія пераасэнсоўваюць межы ўласнай мастацкай сферы, а таксама працы, звязаныя з актуальным сацыяльным і палітычным кантэкстам.

Стварэнне завершанай працы не патрабуецца.

Прапануецца:

  • Пражыванне ў агульным пакоі для каманды на ўвесь час рэзідэнцыі;
  • Доступ да працоўных і тэхнічных прастор;
  • Падтрымка каманды RAMDAM;
  • Выплата 1350 еўра на аднаго(-ну) ўдзельніка(-цу) на выдаткі падчас рэзідэнцыі;
  • Кампенсацыя дарогі: 400 еўра пры адлегласці менш за 5000 км або 800 еўра пры адлегласці ад 5000 км;
  • Даплаты на экалагічнае падарожжа, візу, дзяцей і патрэбы даступнасці.

Колькасць заявак абмежаваная першымі 40 атрыманымі анкетамі.