Skip to main content

Rezydencja przed debiutem — літаратурная рэзідэнцыя для творцаў, якія пішуць па-польску

15 August 2026, 23:59 CEST
2 — 30 November 2026
Gdańsk, Poland
Free
4 400 PLN

Rezydencja przed debiutem падтрымлівае аўтараў(-ак), якія рыхтуюцца да першай кнігі або іншай цэласнай выдавецкай прапановы.

Для каго: паўналетнія аўтары(-кі), якія:

  • Пішуць па-польску;
  • Працуюць у літаратуры: паэзія, проза, эсэістыка або блізкія формы;
  • Яшчэ не выдалі кнігу ў прафесійным выдавецкім полі;
  • Ужо публікаваліся ў літаратурных або культурных часопісах нацыянальнага ўзроўню.

Падавацца могуць людзі, якія жывуць у Польшчы або за мяжой.

Падчас рэзідэнцыі ўдзельнікі(-цы) будуць працаваць над тэкстамі, з якімі падаваліся на конкурс, і развіваць іх у больш завершаны праект — кнігу, аўдыя-, візуальны або іншы літаратурны фармат.

У праграме таксама будуць ментарскія сесіі са спецыялістамі(-камі) ў сферы creative writing, ілюстрацыі і выдавецкай індустрыі.

Прапануецца:

  • Стыпендыя / ганарар 4400 PLN brutto за 4 тыдні;
  • Пражыванне ў Гданьску;
  • Пакрыццё дарогі да 500 PLN brutto;
  • Ментарская, арганізацыйная і прамоцыйная падтрымка.

З ганарару ўдзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць выдаткі на харчаванне і лакальны транспарт.

Важна:
Матэрыялы, патрэбныя для працы над праектам, удзельнікі(-цы) забяспечваюць самастойна.

Для падачы патрэбны:
Адзін PDF з наступнымі матэрыяламі:

  • Запоўненая форма заяўкі;
  • CV да 2 старонак A4;
  • Фрагмент тэксту, які плануеце развіваць падчас рэзідэнцыі, да 5000 знакаў з прабеламі;
  • Апісанне канцэпцыі выніку рэзідэнцыі і планаў працы, да 2000 знакаў з прабеламі;
  • Матывацыйны ліст да 2000 знакаў з прабеламі;
  • Рэкамендацыйны ліст да 1000 знакаў з прабеламі;
  • Пацверджанне прыняцця рэгламенту і згода на апрацоўку персанальных даных.

Заяўка запаўняецца па-польску.

Арганізатары:
Dom Literatury w Gdańsku, Staromiejski Dom Kultury і Krakowskie Biuro Festiwalowe.