Skip to main content

Riddergade AIR 2027 — 3-месячная рэзідэнцыя ў Viborg Kunsthal у Даніі

23 November 2026
Viborg, Denmark
Free

Viborg Kunsthal — выставачная прастора сучаснага мастацтва ў дацкім горадзе Viborg. Рэзідэнцыя Riddergade AIR працуе з 1994 года і дае мастакам(-чкам) час на развіццё ўласнай практыкі і нетворкінг. Мясцовыя валанцёры(-кі) дапамагаюць з транспартам, арганізуюць экскурсіі і прагулкі па горадзе.

Для каго:

Прафесійныя мастакі(-чкі) з Даніі і з-за мяжы. У CV трэба паказаць хаця б адну выставу ў прафесійным мастацкім кантэксце.

Калі: тры месяцы ў 2027 годзе, Viborg (Данія).

Што прапануецца:

  • 5000 DKK ≈ 670 EUR у месяц на дарогу, жыццё і матэрыялы (усяго 15 000 DKK ≈ 2010 EUR за тры месяцы);
  • Дадаткова 3000 DKK ≈ 400 EUR на дарогу;
  • Пакой у віле 1950-х гадоў за дзве хвіліны пешшу ад кунстхале (шэсць спальняў, дзве гасціныя, кухня і дзве ванныя);
  • Дзве студыі і невялікая графічная майстэрня ў віле, а таксама асобная графічная майстэрня;
  • Дапамога мясцовых валанцёраў(-ак).

Што чакаецца ад рэзідэнтаў(-ак): паказаць працу ў канцы рэзідэнцыі — праз artist talk і/або адкрытую студыю.

Для заяўкі патрэбны адзін PDF-файл да 10 МБ:

  • Матывацыйны ліст — да адной старонкі;
  • CV — да адной старонкі, з хаця б адной выставай у прафесійным кантэксце і кантактамі двух прафесіяналаў(-лак), якія могуць даць рэкамендацыю;
  • Партфоліа — да 6 выяваў.

Адказ — цягам 10 тыдняў пасля дэдлайну.

Riddergade AIR 2027 — 3-месячная рэзідэнцыя ў Viborg Kunsthal у Даніі — sekktor.online