Sansusī Wellbeing Residency — два месяцы ў Латвіі для сацыяльна заангажаваных творцаў
Sansusī Wellbeing Residency існуе з 2018 года і працуе як праграма сацыяльна заангажаванага сучаснага мастацтва. Яна вырасла з альтэрнатыўнага фестывалю камернай музыкі «Sansusī», чый рэзідэнцкі цэнтр «Susēja» з пляцоўкі для фестывальных пастановак перарос у платформу для творчых працэсаў. Месца — Сэлія, сельскі рэгіён на паўднёвым усходзе Латвіі.
Для каго:
Сучасныя творцы ў сцэнічных мастацтвах, музыцы, візуальных мастацтвах, дызайне і міждысцыплінарных практыках. Умова ў конкурсе сфармуляваная так: «You must legally reside in one of the Creative Europe countries, including the OCTs and ORs.» (акрамя Латвіі).
Спіс краін Creative Europe — 27 краін ЕС плюс Албанія, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Грузія, Ісландыя, Косава, Ліхтэнштэйн, Малдова, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сербія, Туніс і Украіна.
Што яшчэ патрэбна ад удзельнікаў(-ц) (з самой старонкі рэзідэнцыі):
- Цікавасць да сацыяльна заангажаваных практык і да працы па-за традыцыйнымі мастацкімі інстытуцыямі;
- Гатовасць працаваць з мясцовай супольнасцю і мэтавымі групамі — пажылымі людзьмі, кліентамі(-камі) і персаналам сістэмы аховы здароўя;
- Магчымасць праводзіць і мадэраваць творчыя варкшопы, сесіі і актыўнасці, зробленыя пад выбраную мэтавую групу;
- Адкрытасць да працы з асістэнтам(-кай) рэзідэнцыі, які(-ая) перакладае і дапамагае арыентавацца на месцы;
- Стаўленне да творчага працэсу як да дыялогу — і гатовасць праводзіць не менш за 8 гадзін на тыдзень у кантакце з выбранай мэтавай групай;
- Фінальны паказ працэсу, ідэй або work-in-progress у канцы рэзідэнцыі. Гэта можа быць і ваш асабісты праект, і супольная праца, зробленая разам з мэтавымі групамі. Гатовага твора не патрабуюць.
Пра рэзідэнцыю:
Рэзідэнцыя ідзе ў цеснай супрацы з мясцовымі сацыяльнымі і медыцынскімі ўстановамі — Aknīste Health and Social Care Center і Aknīste Psychoneurological Clinic. Ідэя ў тым, што мастацтва жыве і па-за інстытуцыйнымі мурамі, і што праз актыўны, паважлівы дыялог паміж сучаснымі творцамі і супольнасцю можна прама ўплываць на індывідуальнае і калектыўнае самаадчуванне.
Што прапануецца:
- Бясплатнае пражыванне ў цэнтры «Susēja» і доступ да агульных рабочых прастор;
- Дзённыя выплаты 30 EUR на дзень — разам 1 800 EUR за 60 дзён, сума брута;
- Кампенсацыя дарогі: 400 EUR пры адлегласці менш за 5 000 км або 800 EUR пры 5 000 км і больш;
- Дадатковыя выплаты, калі падыходзіце: за «зялёную мабільнасць» — 400 EUR; сямейная — 200 EUR на дзіця; візавая — 120 EUR; плюс індывідуальная падтрымка даступнасці па патрэбах (сума не названая);
- Куратарская падтрымка і асістэнт(-ка) на ўвесь час: пераклад, практычная арыентацыя і дапамога ў працы з партнёрскімі ўстановамі і мэтавымі групамі;
- Рабочая прастора: Activity Hall на 70 м² з базавым гукавым абсталяваннем, раялем, праектарам і прынтэрам — падыходзіць для заняткаў у памяшканні, семінараў і канцэртаў. Спецыфічнае абсталяванне трэба абмяркоўваць.
Для заяўкі патрэбныя:
- Творчае CV;
- Мастацкае партфоліа або спасылка на сайт;
- Матывацыйны ліст пра вашу цікавасць да сацыяльна заангажаванага мастацтва і пра тое, як вы плануеце працаваць з мэтавымі групамі рэзідэнцыі.
Арганізатар:
Асацыяцыя «Sansusī» (biedrība Sansusī), Томсана 40-52, Рыга, Латвія. Праграму фінансуе Culture Moves Europe — схема мабільнасці ў межах Creative Europe, якую адмініструе Goethe-Institut.