Skip to main content

Schlossmediale Werdenberg 2027 — 4 000 CHF і пяць тыдняў у швейцарскім замку для аўдыявізуальных мастакоў(-чак)

18 October 2026
17 May — 27 June 2027
Вердэнберг, Switzerland

SCHLOSSMEDIALE — міжнародны фестываль старадаўняй музыкі, новай музыкі і аўдыявізуальнага мастацтва. Чатырнаццаты фестываль пройдзе з 17 да 26 чэрвеня 2027 года ў замку Вердэнберг у кантоне Санкт-Гален у Швейцарыі. Стыпендыя дае траім аўтарам(-кам) магчымасць пяць тыдняў ствараць новую работу ў месцы з доўгай гісторыяй і паказаць, усталяваць або адыграць яе ў памяшканнях замка. Штогод фестываль абірае тэму, якая вызначае праграму і становіцца асновай для работ рэзідэнтаў(-ак).

Для каго: шукаюць траіх кваліфікаваных аўтараў(-ак) з прафесійным досведам:

  • Толькі асобныя аўтары(-кі) — дуэты і калектывы не бяруць;
  • Дысцыпліны: саўнд-арт, даследаванні гуку (sound studies), аўдыявізуальнае мастацтва, эксперыментальнае стварэнне інструментаў, візуальнае мастацтва, інсталяцыі, скульптура, ленд-арт, перформанс;
  • Чыста гукавыя інсталяцыі без візуальнага вымярэння не разглядаюцца.

Тэма 2027 года — KLATSCH. У нямецкай мове Klatsch можа азначаць і пляск, і гук удару, і чутку, і плёткі. Фестываль пытаецца, што звязвае сённяшнія фэйкі ў сацсетках з гісторыямі, якія восемсот гадоў таму пераносілі з замка ў замак гандляры, паломнікі і музыкі: інфармацыя ператвараецца ў гісторыі, гісторыі — у памяць, а часам чутка пачынае ствараць рэальнасць. Замак становіцца камерай, дзе гукі сучаснасці сустракаюцца з рэхам мінулага.

Даты:

  • Рэзідэнцыя: з 17 траўня да 27 чэрвеня 2027 года (пяць тыдняў);
  • Фестываль: 17–26 чэрвеня 2027 года (дзесяць дзён). Арганізатары просяць рэзідэнтаў(-ак) быць на месцы ўвесь час фестывалю.

Што прапануецца:

  • Ганарар (Grant): 4 000 CHF ≈ 4 240 EUR;
  • Дарога, транспарт і харчаванне: 1 000 CHF ≈ 1 060 EUR;
  • Матэрыялы: да 1 000 CHF ≈ да 1 060 EUR;
  • Пражыванне: траіх стыпендыятаў(-ак) селяць у гістарычным доме ў Штэтлі (Städtli) — маленькім мястэчку каля падножжа замка. У кожнага(-ай) свой пакой на ўвесь час рэзідэнцыі, кухня, гасцёўня і невялікі санвузел — агульныя;
  • Бясплатны ўваход на ўсе падзеі фестывалю;
  • Некаторыя выставачныя памяшканні замка можна заняць загадзя — калі дазволяць абставіны.

Рэзідэнты(-кі) абавязаныя прывезці ўласныя ключавыя інструменты — апаратуру, праграмы, тэхнічнае абсталяванне, спецыяльны інструмент.

Што чакаецца ад удзельнікаў(-ц):

  • Працаваць над работай (ці над яе часткай) на месцы падчас рэзідэнцыі;
  • Работа мусіць быць скончаная да адкрыцця фестывалю;
  • Прадстаўляць створанае групам, якія ходзяць па замку з экскурсіямі, і ўдзельнічаць у публічных размовах падчас фестывалю;
  • Яшчэ да адкрыцця выставы правесці прынамсі адну экскурсію з расказам пра сваю працу;
  • Жыць і працаваць у замку і ў Штэтлі — арганізатары лічаць гэта прынцыповым для паказу;
  • Быць гатовымі да рэпетыцый, мантажу і часова закрытых зон: замак працуе як музей і застаецца адкрытым для наведвальнікаў(-ц).

Кантакт з жыхарамі(-камі) мястэчка і наваколля вітаецца, а іх удзел у працы — магчымы.

Арганізатар:
Festival Schlossmediale, замак Вердэнберг, кантон Санкт-Гален, Швейцарыя. Паводле швейцарскага каталога культурнага фінансавання праграму вядзе аб'яднанне Verein Schloss Werdenberg (Städtli 31, 9470 Werdenberg).

Schlossmediale Werdenberg 2027 — рэзідэнцыя — sekktor.online