Skip to main content

Школа па ЛГБТК+ журналістыцы ад Future і GPress.info

15 July 2026, 23:59 CEST
21 July 2026, 18:00 CEST
Online
Free

Future і GPress.info запрашаюць на практычны курс па журналістыцы, відэаблогінгу і новых медыя. Удзельнікі(-цы) навучацца шукаць тэмы, правяраць інфармацыю, пісаць тэксты, браць інтэрв’ю і ствараць кароткія відэа. За найлепшыя працы прадугледжаныя стыпендыі на падрыхтоўку 7 тэкставых матэрыялаў і 6 відэа.

Для каго: маладыя людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе ў журналістыцы, відэаблогінгу і новых медыя.

У прыярытэце — маладыя ЛГБТК+ людзі. Таксама могуць падавацца ўсе, каму блізкія тэмы правоў чалавека, медыя, блогінгу, культуры, грамадства і асабістых гісторый.

Папярэдні досвед у журналістыцы не патрабуецца.

Фармат:
Анлайн-курс з 10 заняткаў, практычнымі заданнямі, працай з тэкстамі і відэа, практыкаваннямі ў кадры і сустрэчамі з журналіст(к)амі, рэдактар(к)амі, аўтар(к)амі медыяпраектаў і відэаблогер(к)амі.

У праграме:
– Пошук тэм і праверка інфармацыі;
– Напісанне навін, рэпартажаў і інтэрв’ю;
– Праца з героямі і падрыхтоўка пытанняў;
– Відэаблогінг і ўпэўненая праца ў кадры;
– Кароткія відэа для сацыяльных сетак;
– Распрацоўка кантэнту і мантаж ролікаў.

Калі: старт 21 ліпеня 2026 года. Заняткі папярэдне будуць праходзіць кожны аўторак а 18:00 па варшаўскім часе.

Прапануецца:

  • Магчымасць стварыць першыя матэрыялы для медыя;
  • Стыпендыі на падрыхтоўку 7 тэкставых матэрыялаў і 6 відэа для найлепшых прац.