Skip to main content

Школа па міжнародным крымінальным праве ў Вільнюсе

28 September 2026
2 — 4 October 2026
Vilnius, Lithuania
Free

«Прававая ініцыятыва» праводзіць у Вільнюсе Школу па міжнародным крымінальным праве — адукацыйную праграму пра асновы і сучасныя механізмы міжнароднага крымінальнага права.

Для каго:
Студэнты(-кі), актывісты(-кі), праваабаронцы(-кі) і ўсе, хто цікавіцца міжнародным крымінальным правам.

Праграма можа быць асабліва карысная тым, чыя дзейнасць звязаная з правамі чалавека, прававой дапамогай, дакументаваннем парушэнняў, адвакатаваннем або даследаваннем міжнароднай адказнасці за злачынствы.

Падчас школы ўдзельнікі(-цы) будуць размаўляць пра:

  • гісторыю міжнароднага крымінальнага права;
  • Міжнародны крымінальны суд;
  • спецыяльныя міжнародныя трыбуналы;
  • міжнародныя злачынствы і іншыя звязаныя тэмы.

Арганізатары забяспечваюць:

  • пражыванне для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў;
  • харчаванне для ўсіх удзельнікаў(-ц).

Важна:
Арганізатары не аказваюць візавую падтрымку і не пакрываюць выдаткі на дарогу да Вільнюса.

Перад падачай варта пераканацца, што ў вас ёсць магчымасць прыехаць у Вільнюс: віза, від на жыхарства або іншыя неабходныя дакументы.

Вынікі адбору будуць паведамляць па меры паступлення заявак.

Школа па міжнародным крымінальным праве ў Вільнюсе — sekktor.online