Skip to main content

«Шуфлядка» — конкурс беларускамоўных рукапісаў ад фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

3 August 2026
Free

PRADMOVA шукае завершаныя рукапісы для дзяцей і падлеткаў, нон-фікшн і масавых жанраў. Прыз — выданне папяровай кнігі.

Для каго: аўтары(-кі), якія пішуць па-беларуску або маюць аўтарызаваны пераклад свайго тэксту на беларускую мову.

Падавацца могуць як сталыя аўтары(-кі), так і дэбютанты(-кі). Абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і іншых крытэрыяў няма.

Рукапіс можна падаваць пад псеўданімам.

Намінацыі:

  • Творы для дзяцей і падлеткаў: проза, паэзія, навукова-папулярныя тэксты, янг-эдалт і інш.;
  • Нон-фікшн: біяграфіі, мемуары, кнігі рэпартажаў, падарожніцкая літаратура, аўтафікшн і інш.;
  • Масавыя жанры: дэтэктыў, трылер, хорар, фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, меладрама і інш.

Можна падаваць толькі завершаныя арыгінальныя рукапісы:

  • Напісаныя па-беларуску;
  • Або напісаныя на іншай мове, але перакладзеныя аўтарам(-кай) ці аўтарызавана перакладзеныя на беларускую.

Не прымаюцца рукапісы, якія ўжо былі выдадзеныя і маюць ISBN, у тым ліку як электронная або аўдыякніга, а таксама выдадзеныя на іншых мовах.

Рукапіс не павінен утрымліваць звестак пра аўтара(-ку): прозвішча, ініцыялы і іншыя пазнакі. Усе прынятыя рукапісы разглядаюцца журы ананімна.

Журы вызначыць найлепшы рукапіс у кожнай з трох намінацый. Агульная колькасць пераможцаў(-ц) — не больш за тры.

Выданне кніг будзе арганізавана на ўмовах тэндару для беларускіх выдавецтваў і выдавецкіх ініцыятываў.

Таймлайн:

  • 13 ліпеня — 3 жніўня 2026 — прыём заявак;
  • Верасень — доўгі спіс;
  • Кастрычнік — кароткі спіс;
  • Лістапад — абвяшчэнне пераможцаў(-ц).

Падача праз Google-форму конкурсу. Калі з загрузкай рукапісу нешта не атрымліваецца, яго можна даслаць на email: shuflyadych@gmail.com