Skip to main content

SKOG Open Call — выставачныя магчымасці ў Осла

16 August 2026
Oslo, Norway
Free

SKOG — міждысцыплінарная выставачная прастора ў Осла, якая працуе з сучасным мастацтвам, фатаграфіяй і калекцыйнымі аб’ектамі. Прастора падтрымлівае emerging artists і праекты, якія пашыраюць межы мастацкага выказвання і ставяць пад пытанне традыцыйныя межы паміж творчымі сферамі.

Для каго: мастакі(-чкі) з любой краіны і на любым этапе кар’еры.

Прымаюцца прапановы ад аўтараў(-ак), якія працуюць з рознымі медыумамі, матэрыяламі і тэхнікамі.

Можна падаваць:

  • Персанальную выставу;
  • Групавую выставу;
  • Праект у розных мастацкіх фарматах.

Важна:

Многія выставы ў SKOG развіваюцца ў супрацоўніцтве з куратарскай камандай. Таму адабраных мастакоў(-чак) могуць запрасіць не толькі да персанальнай выставы, але і да ўдзелу ў куратарскай групавой выставе.

Арганізатары заахвочваюць быць адкрытымі да дыялогу, супрацы і далейшага развіцця выставы разам з камандай SKOG.

Для падачы патрэбны:

  • Партфоліа з нядаўнімі працамі — PDF або спасылка;
  • CV з адукацыяй, выставамі і рэлевантным досведам;
  • Кароткае апісанне працы або выставы, якую вы прапануеце;
  • Інфармацыя пра матэрыялы і тэхнікі;
  • Памеры прапанаваных прац.

Калі і дзе: адабраныя выставы пройдуць у 2027 годзе ў SKOG, Осла, Нарвегія.