Skip to main content

Stanley Greene Foundation Emerging Photographers Grant — грант для фатографаў(-ак) на пачатку шляху

1 July 2026, 15:59 UTC−6
Online
Free
10 000 USD

Stanley Greene Foundation запрашае фатографаў(-ак) і візуальных мастакоў(-чак) на пачатку прафесійнага шляху падавацца на грант 10 000 USD / каля 8 600 EUR для развіцця фотапраекта. Асаблівая ўвага — аўтарам(-кам) з недастаткова прадстаўленых і разнастайных супольнасцей.

Для каго: фатографы(-кі) на пачатку прафесійнага шляху, якія хочуць развіць або завяршыць значны фотапраект.

Падавацца могуць людзі ва ўзросце ад 18 гадоў. Студэнты(-кі) не могуць удзельнічаць, але заяўнікі(-цы), якія будуць студэнтамі(-камі) на момант падачы і скончаць навучанне да моманту прыняцця рашэння па гранце, могуць падавацца.

Фармат:

The Stanley Greene Foundation Emerging Photographers Grant — грант для падтрымкі фатографаў(-ак) і visual storytellers на пачатку шляху. Мэта праграмы — дапамагчы аўтарам(-кам) стварыць моцныя візуальныя гісторыі з журналісцкай, гуманістычнай і сацыяльнай каштоўнасцю.

Асаблівая ўвага надаецца фатографам(-кам) з недастаткова прадстаўленых, разнастайных і менш забяспечаных доступам да рэсурсаў супольнасцей.

У заяўцы можна падаваць як ужо распачаты праект, так і новы. Калі значнай колькасці фатаграфій з новага праекта яшчэ няма, можна дадаць раннія здымкі і прыклады папярэдніх прац, якія паказваюць аўтарскае бачанне і здольнасць рэалізаваць ідэю.

Арганізатары заахвочваюць мультымедыйны падыход у праектнай прапанове.

Прапануецца:

  • Грант 10 000 USD / каля 8 600 EUR;
  • Магчымасць развіць або завяршыць фотапраект.

Грант выплачваецца ў два этапы:

8 000 USD / каля 6 900 EUR — пасля прысуджэння гранта;
2 000 USD / каля 1 700 EUR — пасля падачы 15 лічбавых выяваў і фінальнай справаздачы пра тое, як быў выкарыстаны грант і як ён дапамог праекту.

15 фінальных лічбавых выяваў стануць часткай калекцыі Stanley Greene Foundation і могуць выкарыстоўвацца для прома-мэтаў фонду.