Studio Meridional — даследчыя і творчыя заезды ў Марсэлі
Studio Meridional адкрыў набор на даследчыя і творчыя заезды ў Марсэлі ў верасні, кастрычніку і лістападзе 2026 года. Праграма дае прыватны пакой-студыю для жыцця і працы ў супольнай кватэры.
Для каго: аўтары(-кі), мастакі(-чкі) і творчыя практыкі з усяго свету, якія працуюць у сферах:
- Візуальнае мастацтва;
- Медыямастацтва і лічбавае мастацтва;
- Пісьмо і літаратура;
- Кіно;
- Фатаграфія;
- Іншыя дысцыпліны, звязаныя з сучаснай культурай і даследаваннем.
Пра праграму
Studio Meridional — незалежная самакіраваная мастацкая ініцыятыва ў Марсэлі.
Праграма падыходзіць для тых, хто хоча правесці час у Марсэлі, каб развіць асабісты мастацкі працэс, даследаванне або праект.
Можна падавацца на заезды ў:
- Верасні 2026;
- Кастрычніку 2026;
- Лістападзе 2026.
Працягласць:
- 10 дзён;
- 15 дзён;
- 1 месяц.
Мінімальны тэрмін удзелу — 10 дзён, максімальны — 4 тыдні.
Удзельнік(-ца) атрымлівае прыватны пакой-студыю 18 м² у супольнай кватэры з заснавальнікам праекта Cristobal Bouey. У залежнасці ад раскладу ў кватэры можа быць яшчэ адзін(-а) удзельнік(-ца), або толькі вы і заснавальнік.
Прапануецца:
- Прыватны пакой-студыя для жыцця і працы;
- Двухспальны ложак і працоўны стол;
- Агульныя прасторы: гасцёўня, кухня і ванны пакой;
- Вада, электрычнасць, інтэрнэт;
- Пасцельная бялізна;
- Штодзённая падтрымка і каардынацыя.
Унёсак за ўдзел:
- 10 дзён — 350 EUR;
- 15 дзён — 450 EUR;
- 1 месяц — 800 EUR.
Пасля пацверджання ўдзелу трэба ўнесці 50% сумы, каб забраніраваць месца. Гэты аванс не вяртаецца ў выпадку адмены.
З 1 лістапада да 15 сакавіка ацяпленне ўключана пры звычайным выкарыстанні. Пры незвычайна высокім спажыванні энергіі могуць быць дадатковыя выдаткі.
Важна:
Studio Meridional — прастора для працы і засяроджанасці, таму яна не вельмі падыходзіць для дзяцей або жывёл. Магчымыя выключэнні трэба абмяркоўваць асобна.
У будынку няма ліфта, таму прастора можа быць недаступнай для людзей з абмежаванай мабільнасцю.
Для падачы патрэбны:
Заяўка можа быць па-французску, па-англійску або па-іспанску.
У форме трэба пазначыць:
- Асабістыя даныя;
- Дысцыпліну;
- Біяграфію і апісанне мастацкай практыкі;
- Апісанне праекта або працы, якую вы плануеце развіваць падчас знаходжання;
- Спасылку на сайт або сацыяльныя сеткі з прыкладамі работ;
- Пажаданы месяц і даты ўдзелу.