Skip to main content

Сёмы Летнік Разнастайнасці ад J4T

JJ4T: Журналісты за талерантнасць
3 July 2026, 23:59 CEST
13 — 17 August 2026
Warsaw, Poland
Free

«Журналісты за талерантнасць» запрашаюць на сёмы Летнік Разнастайнасці бліз Варшавы. На працягу чатырох дзён удзельнікі(-цы) будуць даследаваць тэмы правоў чалавека, стэрэатыпаў, дыскрымінацыі і інклюзіі праз нефармальную адукацыю, форум-тэатр і адукацыйны ларп.

Для каго: журналісты(-кі), рэдактары(-кі), блогеры(-кі), інфлюэнсеры(-кі), аўтары(-кі) падкастаў, вядоўцы, пісьменнікі(-цы), прадстаўнікі(-цы) культурнай і мастацкай сферы, а таксама квір-актывісты(-кі).

Патрэбны досвед у журналістыцы, распаўсюдзе інфармацыі, пісьменніцтве, мастацтве або іншых практыках стварэння культурных сэнсаў.

У праграме:

  • Базавае паглыбленне ў тэмы правоў чалавека і становішча ўразлівых груп;
  • Размовы пра ксенафобію, талерантнасць, стэрэатыпы і дыскрымінацыю;
  • Адукацыйны ларп пра ўласныя прадузятасці і ксенафобію;
  • Форум-тэатр і аналіз сацыяльных сітуацый праз дзеянне;
  • Праца з мовай як інструментам, які можа аб’ядноўваць або распальваць нянавісць;
  • Практыкі, якія дапамагаюць пазбягаць стыгматызацыі ў медыя, культурнай і актывісцкай працы.

Прапануецца:

  • Пражыванне і харчаванне;

Важна: Удзел бясплатны. J4T таксама можа забяспечыць квіткі да Варшавы для тых, каму гэта неабходна.

Удзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць страхоўку на час знаходжання ў Польшчы. Візавая падтрымка не прадастаўляецца.

У форме трэба пазначыць кантакты прадстаўнікоў(-ц) беларускіх медыя або НДА, якія могуць пацвердзіць ваш досвед.