Skip to main content

Talents Contemporains — 15 000 EUR і выстава ў Fondation François Schneider за працы на тэму вады

22 November 2026, 11:59 CET
Wattwiller, France
Free
15 000 EUR

Talents Contemporains — міжнародны конкурс, які Fondation François Schneider праводзіць з 2011 года. Мастацкі цэнтр фонду размешчаны ў былым цэху разліву крынічнай вады ў Wattwiller (Эльзас) і цалкам прысвечаны тэме вады. Праз конкурс фонд папаўняе сваю калекцыю — у ёй ужо 96 узнагароджаных прац.

Для каго:

Мастакі(-чкі) ад 18 гадоў любой нацыянальнасці, якія працуюць у візуальных мастацтвах. Можна падавацца індывідуальна або калектывам.

Трэба мець прафесійную мастацкую практыку і/або дыплом мастацкай школы, а таксама сталы досвед за апошнія пяць гадоў: некалькі выставаў (персанальных або групавых), публікацыі (манаграфіі, каталогі) або ўдзел у рэзідэнцыях.

Умовы:

  • Праца павінна быць прысвечаная тэме вады;
  • Дысцыпліны: жывапіс, малюнак, скульптура, інсталяцыя, фатаграфія, відэа, тэкстыль і іншыя формы візуальнага мастацтва;
  • Кіно, сцэнічныя мастацтвы і музыка не прымаюцца;
  • Жывапіс, малюнак, фатаграфію і відэа можна падаваць толькі як гатовую працу;
  • Для скульптуры і інсталяцыі можна падаць гатовую працу або праект, які яшчэ трэба вырабіць, — тады да заяўкі дадаецца вытворчы бюджэт да 50 000 EUR;
  • Праца павінна існаваць у адным экзэмпляры (можа складацца з некалькіх частак, напрыклад трыпціх). Для фатаграфіі і відэа ў некалькіх экзэмплярах узнагарода памяншаецца да 8000 EUR;
  • Палотны алеем і малюнкі — не больш за 320 × 210 см за адну частку;
  • Ад аднаго чалавека — адна праца або праект на год. Працу, якую ўжо падавалі, паўторна падаць нельга;
  • Калі выява створаная з дапамогай штучнага інтэлекту, гэта трэба пазначыць у подпісе.

Што прапануецца:

  • Па 15 000 EUR кожнаму з лаўрэатаў(-ак) за набыццё працы ў калекцыю фонду (8000 EUR за фота або відэа ў некалькіх экзэмплярах);
  • Для праектаў скульптуры і інсталяцыі — вытворчы бюджэт да 50 000 EUR паводле каштарыса. Гэтыя грошы ідуць на вытворчасць (матэрыялы, працы падрадчыкаў, дастаўка, паездкі для кантролю вытворчасці);
  • Удзел у групавой выставе ў мастацкім цэнтры фонду ў Wattwiller;
  • Двухмоўны буклет;
  • Фонд пакрывае транспартаванне і страхаванне прац для выставы.

Што чакаецца ад лаўрэатаў(-ак):

  • Перадаць працу ў калекцыю фонду;
  • Даставіць працу гатовай да экспанавання і за свой кошт забяспечыць усё для паказу: раму, пастамент, мацаванне, спецыяльную відэатэхніку і інш.

Для падачы патрэбныя:

  • Рэгістрацыйная форма і падпісаныя правілы конкурсу (PDF);
  • Копія пашпарта або ID-карткі (PDF);
  • Рэзюмэ або прэзентацыя калектыву — да 2 старонак (PDF);
  • Партфоліа — да 20 старонак A4 і да 30 МБ (PDF);
  • Творчая заява пра працу або праект на тэму вады (каля 1 старонкі), кароткі тэкст пра працу для буклета (да 1000 знакаў) і кароткая біяграфія (да 500 знакаў) — усё ў адным PDF да 3 старонак;
  • Тэхнічнае апісанне працы або праекта: назва, матэрыялы, тэхніка, памеры, вага, умовы мантажу, транспартавання і захавання — да 2 старонак (PDF);
  • Для праектаў скульптуры і інсталяцыі — падрабязны вытворчы бюджэт да 50 000 EUR з каштарысамі (PDF);
  • 3–5 каляровых выяваў (JPG, да 5 МБ кожная);
  • Для відэапрац — урывак (MOV/MP4, да 4 ГБ).
  • Для іншых прац відэа можна дадаць па жаданні.

Мова заяўкі — французская для франкамоўных удзельнікаў(-ц), для ўсіх астатніх — англійская.

Таймлайн:

  • Снежань 2026 — люты 2027 года: экспертныя камісіі адбіраюць каля 30 фіналістаў(-ак);
  • Сакавік 2027 года: абвяшчэнне фіналістаў(-ак);
  • Вясна 2027 года: міжнароднае журы выбірае да 7 лаўрэатаў(-ак);
  • Зіма 2028 года: выстава ў Wattwiller.

Як падавацца:

Праз анлайн-платформу фонду: індывідуальная заяўка або заяўка ад калектыву. Поўныя ўмовы — у афіцыйным дакуменце (PDF).

Кантакт: Léa Rosenfeld — l.rosenfeld@fondationfrancoisschneider.org

Арганізатар: Fondation François Schneider (Wattwiller, Францыя).