Skip to main content

Teatri Riflessi 2027 — конкурс кароткіх перформансаў у Сіцылі

15 October 2026, 17:00 CEST
13 — 18 July 2027
Zafferana Etnea, Italy
Free
1 100 EUR

Teatri Riflessi — міжнародны фестываль сучасных сцэнічных мастацтваў, які кожнае лета праходзіць на схілах Этны. У яго сэрцы — International Short Performance Competition, конкурс кароткіх працаў, які ідзе з 2009 года і сёлета праходзіць у 12-ы раз. Мастацкая дырэкцыя выпуску 2027 года — Dario D'Agata і Valerio Verzin. Куратарка конкурсу і кантакт для ўдзельнікаў(-ц) — Robertavenera Gambino.

Для каго:

Удзел адкрыты для асобных артыстаў(-ак), кампаній, калектываў, асацыяцый, арганізацый і іншых суб'ектаў, якія працуюць у сферы сучаснага жывога перформансу — незалежна ад юрыдычнага статусу, грамадзянства і краіны паходжання.

Якія працы падыходзяць:

  • Кароткія працы сучаснага жывога перформансу з любога геаграфічнага і культурнага кантэксту: тэатр, танец, перформанс-арт, сучасны цырк, фізічны тэатр, міждысцыплінарныя практыкі, гібрыдныя фарматы і іншыя выразныя формы;
  • Арыенцір па часе — каля 15 хвілін; агульны час на сцэне не можа перавышаць 20 хвілін разам з устаноўкай і разборкай;
  • Праца мусіць быць цэласнай. Нават калі яна вырасла з большага спектакля або стане ім потым, кароткая версія мусіць працаваць асобна і быць драматургічна завершанай;
  • Прымаюцца і працы, якія яшчэ не паказваліся, і тыя, што ўжо ішлі перад публікай. Гэта не абавязковая ўмова, але мастацкая дырэкцыя асабліва ўважлівая да новых прац;
  • Мова любая.

Тэма выпуску — Constellations. Гэта куратарская рамка, а не абавязковае патрабаванне і не крытэрый адбору, так што падладжваць працу пад тэму не трэба.

Фармат і пляцоўкі:

Працы паказваюць або ў адкрытым тэатры Falcone e Borsellino — амфітэатр больш чым на 2 000 месцаў у гарадскім парку, з поўным светам і гукам, паказы з 21:00, — або ў нетрадыцыйных гарадскіх прасторах Дзафферана-Этнеа: на галоўнай плошчы, у парку, на вуліцах.

  • У нетрадыцыйных прасторах працы ідуць пры натуральным навакольным асвятленні, з спрошчаным гукам (максімум дзве калонкі) і без танцавальнага пакрыцця Marley;
  • У заяўцы можна пазначыць свае пажаданні па прасторы — мастацкая дырэкцыя іх улічвае;
  • Уваход для публікі бясплатны. Арганізатары асобна папярэджваюць, што працы, разлічаныя выключна на камерную блізкасць або зусім маленькую залу, могуць не падысці да маштабу гэтага фестывалю.

Субцітры: для працаў з тэкстам, дыялогамі ці маналогамі IterCulture APS робіць італьянскія і англійскія субцітры. Адабраныя кампаніі мусяць даслаць сцэнары або транскрыпты да прызначаных тэрмінаў, і пасля гэтага мяняць тэкст ужо нельга.

Што прапануецца:

  • Ганарар за адабраную працу — 500–1 100 EUR брута. Дакладную суму вызначаюць па колькасці выканаўцаў і паведамляюць пры пацвярджэнні ўдзелу;
  • Магчымы ўнёсак на дарогу — да 250 EUR на працу. Ён даецца толькі кампаніям, якія не маюць уласнага знешняга гранту на мабільнасць, а памер залежыць ад геаграфіі, памеру складу і наяўных сродкаў;
  • Паказ перад панэлямі прыкладна з 30 прафесіяналаў(-ак): мастацкія кіраўнікі(-цы), куратары(-кі) і праграмныя дырэктары(-кі) італьянскіх і міжнародных фестываляў, тэатраў, сетак, вытворчых цэнтраў і рэзідэнцый, а таксама крытыкі(-ні), журналісты(-кі) і даследчыкі(-цы);
  • Форумы, сесіі зваротнай сувязі, індустрыйныя сустрэчы і супольныя абеды як частка фестывальнага досведу;
  • IterCulture APS дапамагае адабраным кампаніям шукаць міжнародныя гранты на мабільнасць і дамаўляецца пра зніжкі ў мясцовых гатэлях і кафэ.

Што аплачвае кампанія сама: дарогу, харчаванне і пражыванне.

Прызы:

  • Best Performance — 1 200 EUR, найлепшая праца паводле фінальнага рэйтынгу;
  • Scholars' and Critics' Choice — 500 EUR, за мастацкае даследаванне, арыгінальнасць і крытычную працу з мовай перформансу;
  • Best Dramaturgy — 500 EUR;
  • Best Direction — 500 EUR, за сцэнічную кампазіцыю і мастацкую візію;
  • Best Performer — 500 EUR;
  • Valentina Nicosia Fund — 500 EUR, заснаваны ў памяць пра былую куратарку конкурсу;
  • Youth Jury Award — 300 EUR, ад моладзевага журы;
  • Audience Award, Companies' Choice Award і Technical Crew Award — без грашовай часткі.

Усе лаўрэаты(-кі) дадаткова атрымліваюць ручную керамічную працу ад Ni.Vi. ceramiche artistiche di Mary Imbiscuso.

Дадатковыя магчымасці:

  • Sandra Bressan Award — не проста грашовы прыз, а мастацкая рэзідэнцыя восенню 2027 года ў праграме INNESTI – Artisti nei Territori з грантам 1 800 EUR брута і пакрыццём дарогі і пражывання. Каб удзельнічаць, трэба заявіць цікавасць да тэрміну пасля адбору і падаць першасны накід праекта пра працу з супольнасцю ў рэгіёне Этны; накід абмяркоўваюць на фестывальных форумах, потым разгортваюць у поўную заяўку. Ацэньваюць мастацкая дырэкцыя і журы гараджанаў(-к), пераможцу абвесцяць у першым тыдні верасня 2027 года;
  • Circuito CLAPS адбірае два праекты для свайго праграмнага сезона 2027/28, а як вядучы партнёр IntercettAzioni – Centro di Residenza Artistica della Lombardia дае рэзідэнцыю;
  • Партнёры фестывалю, дырэктары(-кі), рэзідэнцыйныя цэнтры і вытворчыя дамы могуць прапаноўваць запрашэнні ў праграмы і шоўкейсы, рэзідэнцыі, суфінансаванне вытворчасці, ментарства і адміністрацыйную падтрымку, супольныя праекты, нацыянальныя і міжнародныя гастролі, гранты на развіццё. Гэта не абавязак арганізатараў — такія прапановы застаюцца цалкам на баку саміх партнёрскіх арганізацый.

Для заяўкі патрэбныя:

  • Даныя заяўніка і кантактнай асобы;
  • Назва працы і сінопсіс;
  • Рэжысёрскія нататкі;
  • Сцэнар, драматургія, мастацкая прапанова або даследчыя матэрыялы — паводле жанру і дысцыпліны;
  • Тэхнічны райдэр;
  • Поўны відэазапіс працы цалкам. Калі прафесійнага запісу гатовага паказу яшчэ няма, падыдзе запіс поўнага прагону, work-in-progress або нефармальнага паказу.

Праца ў заяўцы мусіць супадаць з той, што паедзе на фестываль: адбор ідзе строга па пададзеных матэрыялах. Падаць можна некалькі працаў, але на кожную запаўняецца асобная форма.

Дэдлайн і графік:

  • Дэдлайн — 15 кастрычніка 2026 года, 17:00 CEST (італьянскі час);
  • Вынікі адбору — да 30 лістапада 2026 года;
  • Пацвердзіць удзел трэба цягам 7 дзён пасля паведамлення: падаць адміністрацыйныя дакументы і ўнесці дэпазіт;
  • Фестываль — 13–18 ліпеня 2027 года: 13–14 ліпеня прыезды, тымбілдынг, сустрэчы і рэпетыцыі; 15 і 16 ліпеня форумы, нетворкінг і паўфіналы; 17 ліпеня форумы, нетворкінг і паказы; 18 ліпеня сесіі зваротнай сувязі, фінал і цырымонія ўзнагароджання.

Q&A-сесія: 22 верасня 2026 года а 19:30 CEST праходзіць анлайн-сесія па-англійску ў Google Meet

Важна:

  • Падача бясплатная, але адабраныя кампаніі ўносяць дэпазіт 50 EUR за кожную працу цягам 7 дзён пасля паведамлення. Ён вяртаецца разам з выплатай ганарару.
Teatri Riflessi 2027 — конкурс кароткіх перформансаў — sekktor.online