This Memory — тэкстыльныя працы пра памяць для выставы ў Лондане
Responsa Foundation — брытанская арганізацыя, якая падтрымлівае праекты з выразным сацыяльным уплывам і ўключэннем публікі. Яна шукае тэкстыльныя працы для групавой выставы This Memory. Тэма — памяць: як праз дотык, рукатворную працу і штодзённае ўжыванне тканіна захоўвае думкі, эмоцыі і асабістыя гісторыі і як яна звязвае нас з папярэднімі пакаленнямі.
Для каго:
Мастакі(-чкі), якія працуюць з тэкстылем, — і ў традыцыйных тэхніках, і ў эксперыментальных, у тым ліку ў змешаных медыя.
Што прапануецца:
- Абраныя працы прафесійна надрукуюць, аформяць у рамы і пакажуць на выставе This Memory;
- Выстава пройдзе 22 верасня – 3 кастрычніка 2027 года ў Peggy Jay Gallery — сучаснай выставачнай прасторы ў гістарычным будынку Burgh House у Хэмпстэдзе (Лондан);
- Побач з працай пакажуць кароткі тэкст аўтара(-кі).
Для заяўкі патрэбныя:
- Адна тэкстыльная праца на тэму памяці — у любой тэхніцы: ткацтва, вышыўка, мяккая скульптура, квілтынг, габелен, праца з тканінай, fibre art, змешаныя медыя і іншае;
- Праца можа быць новай або ўжо створанай;
- Фота або скан працы высокай якасці: 300 dpi, 5–10 МБ, з магчымасцю надрукаваць да фармату A2 (сама праца можа быць меншай);
- Кароткі тэкст да працы — да 50 словаў, у любой форме: тлумачэнне, верш, рэцэпт, успамін або асабістая гісторыя. Тэкст павінен падыходзіць для шырокай публікі: без адкрыта сэксуальнага або падкрэслена рэлігійнага зместу.
Пра вынікі паведамяць прыкладна ў чэрвені або ліпені 2027 года.
Як падавацца:
Праз анлайн-форму на сайце Responsa Foundation. Па жаданні можна падзяліцца працай у Instagram з хэштэгам #ResponsaThisMemory і адзначыць @ResponsaFoundation.
Важна:
- Працы, створаныя з дапамогай ШІ, не прымаюцца;
- Індывідуальна адказваюць толькі тым, чыю працу абралі.