Threads of Social Fabric — праграма прафесійнага абмену для візуальных мастакоў і мастачак
CultureAndHealth Platform і Associazione Oltre…APS запрашаюць на міжнародную праграму абмену ў Балонні. Удзельнікі(-цы) будуць разам з мясцовымі супольнасцямі ствараць site-specific тэкстыльную працу, якая застанецца ў публічнай прасторы горада.
Для каго: візуальныя мастакі(-чкі), якія працуюць з тэкстылем, жывапісам, друкаванымі тэхнікамі, скульптурай, сцэнаграфіяй, дрэвам, змяшанымі медыя або іншымі практыкамі.
Таксама шукаюць аднаго(-ну) фота-/відэадакументаліста(-ку), які(-ая) зможа самастойна здымаць, мантаваць і рыхтаваць цэласную візуальную дакументацыю працэсу.
Патрабаванні:
– Грамадзянства або легальнае пражыванне ў адной з краін Creative Europe, акрамя Італіі;
– Не менш за 3 гады пацверджанага прафесійнага досведу ў мастацтве;
– Англійская не ніжэй за ўзровень B1.
Фармат:
- 2 абавязковыя анлайн-сустрэчы: напрыканцы жніўня і на пачатку верасня;
- 8 варкшопаў;
- 1 дзень на мантаж фінальнай працы;
- Праца разам з мастачкай-ментаркай Lisa Martignoni і лакальнымі партнёрамі.
Прапануецца:
- Пражыванне ў агульных пакоях у культурнай прасторы Camere d’Aria;
- Доступ да кухні і працоўных прастор;
- Тры прыёмы ежы штодня;
- Кампенсацыя дарогі: да 250 еўра пры адлегласці да 500 км або да 450 еўра пры адлегласці звыш 500 км;
- Даплата 350 еўра за экалагічны спосаб падарожжа на адлегласці больш за 600 км;
- Даплата 50 еўра для ўдзельнікаў(-ц) з астраўных тэрыторый;
- Даплата 100 еўра для людзей з абавязкамі па доглядзе.