TYPA Residency — рэзідэнцыя для друку, паперы, кніжнага мастацтва і фатаграфіі ў Тарту
TYPA Residency — мастацкая рэзідэнцыя ў Тарту, у TYPA Print and Paper Art Centre. Праграма дае час, прастору і тэхнічныя магчымасці для працы над новым праектам, даследаваннем або эксперыментам. Праект павінен быць звязаны з кантэкстам TYPA, Тарту або Эстоніі.
Для каго: мастакі(-чкі), якія хочуць працаваць з:
- Друкам і графікай;
- Паперай і ручным вырабам паперы;
- Кніжным мастацтвам і пераплётам;
- Фатаграфіяй і цёмным пакоем;
- Эксперыментальнымі друкарскімі практыкамі;
- Супольнаснымі праектамі.
Падавацца могуць і мастакі(-чкі) з іншых сфер — напрыклад, новыя медыя, скульптура, гук, жывапіс — калі яны хочуць развіць праект з выкарыстаннем магчымасцяў TYPA.
Калі: студзень — снежань 2027 года. Працягласць рэзідэнцыі — 2–3 месяцы. Арганізатары заахвочваюць больш працяглыя заезды.
Удзельнікі(-цы) атрымаюць доступ да супольнай студыі і абсталявання TYPA, у тым ліку:
- Тэхнікі глыбокага, высокага і трафарэтнага друку;
- Друкарскія прэсы;
- Абсталяванне для цёмнага пакоя;
- Майстэрню для ручнога вырабу паперы;
- Абсталяванне для пераплёту;
- Калекцыю letterpress-машын і шрыфтоў.
Важна: letterpress даступны толькі для мастакоў(-чак), якія ўжо маюць досвед у гэтай тэхніцы.
Прапануецца:
- Працоўная прастора ў TYPA;
- Уводзіны ў патрэбнае абсталяванне;
- Тэхнічная падтрымка ад каманды музея;
- Пражыванне ў базавай кватэры ў цэнтры Тарту;
- Уключэнне ў творчую супольнасць горада;
- Падтрымка публічнага выніку: artist talk, выстава, open studio, варкшоп або іншы фармат.
Звычайна TYPA прымае 2 мастакоў(-чак) адначасова. Кожны(-ая) мае асобную кватэру ў тым самым будынку, але частка інфраструктуры можа быць супольнай.
Кошт і падтрымка:
- Стандартная рэзідэнцыя — 400 EUR у месяц;
- Удзельнікі(-цы) самастойна пакрываюць дарогу і спецыяльныя матэрыялы;
- Для мастакоў(-чак) з Украіны або тых, хто знаходзіцца ў фінансавай ці палітычнай уразлівасці, магчымы ўдзел без аплаты рэзідэнцыйнага ўнёску.
Чакаецца ад удзельнікаў(-ц):
- Адказная і бяспечная праца з абсталяваннем;
- Падтрыманне парадку ў супольных прасторах;
- Адзін публічны вынік падчас рэзідэнцыі: лекцыя, выстава, адкрытая студыя, варкшоп або іншы фармат;
- Гатоўнасць уключацца ў творчую супольнасць Тарту.
Для падачы патрэбны:
- Прапанова рэзідэнцыйнага праекта да 300 слоў;
- Апісанне публічнага выніку да 200 слоў;
- Апісанне таго, як рэзідэнцыя звязаная з вашай бягучай практыкай, да 200 слоў;
- CV;
- Невялікае партфоліа або спасылкі на папярэднія працы / сайт.
У форме таксама трэба пазначыць магчымыя месяцы рэзідэнцыі і паведаміць, ці падаецеся на дадатковую падтрымку.