Un hiver en Provence — рэзідэнцыя для літаратурных перакладчыкаў і перакладчыц
ATLAS прапануе пяць стыпендый на трохмесячную рэзідэнцыю ў Collège international des traducteurs littéraires у Арлі. Праграма ўключае падтрымку перакладчыцкага праекта і дадатковыя прафесійныя актыўнасці, прысвечаныя кніжнаму сектару Францыі, літаратурнаму жыццю рэгіёна і развіццю перакладчыцкіх навыкаў.
Для каго: літаратурныя перакладчыкі(-цы), якія:
- Легальна жывуць у краіне Creative Europe, акрамя Францыі;
- Працуюць з французскай мовай як мовай арыгінала або мовай перакладу;
- Маюць дзейны выдавецкі кантракт на літаратурны пераклад, над якім будуць працаваць падчас рэзідэнцыі.
Прапануецца:
- Стыпендыя 30 еўра за суткі, усяго 2700 еўра за 90 дзён;
- Бясплатнае пражыванне ў CITL;
- Кампенсацыя выдаткаў на дарогу — ад 400 да 800 еўра ў залежнасці ад адлегласці і спосабу падарожжа;
- Дадатковая падтрымка ў асобных выпадках: віза, інваліднасць, дзеці на ўтрыманні да 10 гадоў;
- Індывідуальны пакой, агульныя прасторы і доступ да рабочай бібліятэкі з больш як 23 000 выданняў на звыш 60 мовах.
Важна: адабраныя ўдзельнікі(-цы) павінны будуць уступіць у ATLAS.