Skip to main content

Vilém Flusser Residency — рэзідэнцыя для для artist-researcher, якія базуюцца ў Берліне

28 August 2026
Berlin, Germany
Free
3 000 EUR

Vilém Flusser Residency for Artistic Research — супольная праграма transmediale і Vilém Flusser Archive пры Universität der Künste Berlin. Рэзідэнцыя запрашае прапановы, якія даследуюць, як мы можам інакш разумець, крытыкаваць і фармаваць тэхналагічныя ўмовы, у якіх жывём.

Для каго: мастакі(-чкі), даследчыкі(-цы), практыкі, дызайнеры(-кі), рэжысёры(-кі), саўнд-артысты(-кі) і іншыя аўтары(-кі), якія базуюцца ў Берліне.

Праграма адкрытая для тых, хто працуе ў сферах:

  • Лічбавае мастацтва;
  • Moving image;
  • Дызайн;
  • Гук;
  • Медыятэорыя;
  • Міждысцыплінарныя фарматы.

Падавацца могуць таксама дуэты і калектывы, але ганарар застаецца тым самым і мусіць быць падзелены паміж удзельнікамі(-цамі).

Фармат:

2-месячная гібрыдная рэзідэнцыя паміж сярэдзінай траўня і сярэдзінай ліпеня 2027 года.

Абавязковая прысутнасць у Берліне цягам усяго чэрвеня 2027 года.

Рэзідэнцыя праходзіць у transmediale studio ў silent green Kulturquartier у Berlin-Wedding.

Што будзе:

  • Дыстанцыйная праца і месяц працы ў Берліне;
  • Доступ да transmediale studio;
  • Публічная прэзентацыя ў межах year-round studio programme;
  • Магчымасць анлайн-публікацыі ў journal transmediale;
  • Знаёмства з інстытуцыямі і культурнымі стэйкхолдарамі ў Берліне;
  • Прэзентацыя праекта падчас transmediale festival у студзені 2027 года.

Прапануецца:

  • Агульна 3000 EUR за 2 месяцы.

Таймлайн:

  • Кастрычнік 2026 — вынікі;
  • 26–31 студзеня 2027 — старт рэзідэнцый падчас transmediale festival, удзел рэкамендаваны;
  • Травень 2027 — анбордынг і першая гібрыдная частка;
  • Чэрвень 2027 — месяц у Берліне, прысутнасць абавязковая;
  • Ліпень 2027 — другая гібрыдная частка і справаздачнасць.

Для падачы патрэбны:

  • Апісанне праекта — да 400 слоў;
  • Апісанне развіцця праекта: цяперашні стан і планы да, падчас і пасля рэзідэнцыі — да 200 слоў;
  • Візуальныя або аўдыяматэрыялы — да 5 файлаў, па жаданні;
  • Кароткая біяграфія;
  • Кантактная інфармацыя;
  • Дадатковыя спасылкі або партфоліа — PDF да 5 старонак, па жаданні.