Skip to main content

WATCH DOCS 2026 — прыём дакументальных фільмаў пра правы чалавека

31 August 2026, 23:59 CEST
4 — 13 December 2026
Warsaw, Poland
Online
Free
5 000 EUR

Міжнародны фестываль у Варшаве шукае сацыяльна ангажаваныя дакументальныя фільмы, створаныя пасля 1 студзеня 2025 года.

Для каго: рэжысёры(-кі), прадзюсары(-кі), дыстрыб’ютары(-кі) і агенты(-кі) па продажах, якія прадстаўляюць дакументальныя фільмы або працы на мяжы дакументальнага кіно.

Фільмы павінны быць звязаныя з правамі чалавека, сацыяльнымі пытаннямі або грамадзянска важнымі тэмамі.

Якія фільмы прымаюцца:

  • Дакументальныя фільмы і памежныя формы дакументальнага кіно;
  • Фільмы, зробленыя пасля 1 студзеня 2025 года;
  • Поўнаметражныя і кароткаметражныя працы без абмежавання па працягласці.

Важна: у галоўны конкурс WATCH DOCS Award могуць трапіць толькі фільмы працягласцю 50 хвілін і больш. Фільмы, якія ўжо паказваліся ў праграме WATCH DOCS, нельга падаваць паўторна.

Пра фестываль

WATCH DOCS. Human Rights in Film — адзін з найбуйнейшых у свеце кінафестываляў, прысвечаных правам чалавека, і найстарэйшы дакументальны кінафестываль у Варшаве.

26-е выданне фестывалю пройдзе ў Варшаве і анлайн па ўсёй Польшчы з 4 да 13 снежня 2026 года.

Штогод WATCH DOCS паказвае каля 60 дакументальных фільмаў, а фестывальныя паказы, анлайн-праграма, вандроўны фестываль і кінапракат збіраюць каля 80 000 гледачоў(-ак).

У праграме:

  • Галоўны конкурс;
  • Конкурс «Зялёны сабака» — для дакументальных фільмаў пра экалогію і правы чалавека;
  • Конкурс новых польскіх фільмаў;
  • Пазаконкурсныя секцыі;
  • Рэтраспектывы;
  • Дыскусіі;
  • Майстар-класы і варкшопы;
  • Іншыя падзеі.

Узнагароды:

  • WATCH DOCS Award — 5000 EUR за найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм у галоўным конкурсе;
  • New Polish Film Competition Award — 5000 PLN за найлепшы польскі дакументальны фільм;
  • Green Dog Award — 5000 PLN за найлепшы фільм у конкурсе пра экалогію і правы чалавека;
  • Audience Award — прыз глядацкай сімпатыі без грашовай узнагароды;
  • Marek Nowicki Prize — 5000 PLN за выбітныя дасягненні ў паказе правоў чалавека ў кіно.

Узнагароды могуць змяняцца.

Патрабаванні да падачы:

  • Фільм трэба падаць праз FilmFreeway як анлайн-скрынер;
  • Калі арыгінальная мова фільма не англійская і не польская, патрэбныя англійскія субтытры;
  • Скрынер павінен быць даступны да 31 кастрычніка 2026 года.

Адабраныя фільмы таксама могуць быць разгледжаныя для Travelling Festival WATCH DOCS у 2027 годзе.