WATCH DOCS — прыём дакументальных фільмаў пра правы чалавека Міжнародны фестываль у Варшаве шукае дакументальныя фільмы
https://watchdocs.pl/en/news/26-watch-docs-film-submissions
https://filmfreeway.com/WATCHDOCS
Title — BE
WATCH DOCS — прыём дакументальных фільмаў пра правы чалавека
Subtitle — BE
Міжнародны фестываль у Варшаве шукае сацыяльна ангажаваныя дакументальныя фільмы, створаныя пасля 1 студзеня 2025 года.
Slugwatch-docs-film-festival-open-call-2026
Excerpt — BE
Адкрыты прыём заявак на 26-ы Міжнародны кінафестываль WATCH DOCS. Да ўдзелу запрашаюць рэжысёраў(-ак), прадзюсараў(-ак), дыстрыб’ютараў(-ак) і агентаў(-ак) па продажах з дакументальнымі фільмамі пра правы чалавека і сацыяльна важныя тэмы.
Content — BE
Для каго:
Рэжысёры(-кі), прадзюсары(-кі), дыстрыб’ютары(-кі) і агенты(-кі) па продажах, якія прадстаўляюць дакументальныя фільмы або працы на мяжы дакументальнага кіно.
Фільмы павінны быць звязаныя з правамі чалавека, сацыяльнымі пытаннямі або грамадзянска важнымі тэмамі.
Якія фільмы прымаюцца:
- Дакументальныя фільмы і памежныя формы дакументальнага кіно;
- Фільмы, вырабленыя пасля 1 студзеня 2025 года;
- Поўнаметражныя і кароткаметражныя працы без абмежавання па працягласці.
Важна: у галоўны конкурс WATCH DOCS Award могуць трапіць толькі фільмы працягласцю 50 хвілін і больш.
Фільмы, якія ўжо паказваліся ў праграме WATCH DOCS, нельга падаваць паўторна.
Пра фестываль:
WATCH DOCS. Human Rights in Film — адзін з найбуйнейшых у свеце кінафестываляў, прысвечаных правам чалавека, і найстарэйшы дакументальны кінафестываль у Варшаве.
26-е выданне фестывалю пройдзе ў Варшаве і анлайн па ўсёй Польшчы з 4 да 13 снежня 2026 года.
Штогод WATCH DOCS паказвае каля 60 дакументальных фільмаў, а фестывальныя паказы, анлайн-праграма, вандроўны фестываль і кінапракат збіраюць каля 80 000 гледачоў(-ак).
У праграме:
- Галоўны конкурс;
- Конкурс «Зялёны сабака» — для дакументальных фільмаў пра экалогію і правы чалавека;
- Конкурс новых польскіх фільмаў;
- Пазаконкурсныя секцыі;
- Рэтраспектывы;
- Дыскусіі;
- Майстар-класы і варкшопы;
- Іншыя падзеі.
Узнагароды:
- WATCH DOCS Award — 5000 еўра за найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм у галоўным конкурсе;
- New Polish Film Competition Award — 5000 zł за найлепшы польскі дакументальны фільм;
- Green Dog Award — 5000 zł за найлепшы фільм у конкурсе пра экалогію і правы чалавека;
- Audience Award — прыз глядацкай сімпатыі без грашовай узнагароды;
- Marek Nowicki Prize — 5000 zł за выбітныя дасягненні ў паказе правоў чалавека ў кіно.
Узнагароды могуць змяняцца.
Патрабаванні да падачы:
- Фільм трэба падаць праз FilmFreeway як анлайн-скрынер;
- Калі арыгінальная мова фільма не англійская і не польская, патрэбныя англійскія субтытры;
- Скрынер павінен быць даступны да 31 кастрычніка 2026 года;
- Удзел у падачы бясплатны.
Калі фільм адабраны:
Пасля запрашэння ў праграму трэба будзе даслаць:
- Копію фільма для паказу;
- Time-coded dialogue list па-англійску і на мове арыгінала;
- Фотакадры ў высокай якасці;
- Партрэтнае фота і фільмаграфію рэжысёра(-кі);
- Трэйлер, тызер або ўрыўкі ў 1080p;
- Прэс-кіт, постар і іншыя прома-матэрыялы, калі ёсць;
- Абноўлены спіс узнагарод і публічных паказаў.
Адабраныя фільмы таксама могуць быць разгледжаныя для Travelling Festival WATCH DOCS у 2027 годзе.
Дэдлайн:
31 жніўня 2026 года
Вынікі:
Да 16 лістапада 2026 года.
Калі і дзе фестываль:
4–13 снежня 2026 года, Варшава і анлайн па ўсёй Польшчы.
Падача:
Праз FilmFreeway.
Кантакт:
[festival@watchdocs.pl](mailto:festival@watchdocs.pl)
Арганізатар:
WATCH DOCS International Film Festival / Helsinki Foundation for Human Rights.